«Хвоі гамоняць», іншыя назвы «Атаман Муха», «Атаман Аса» (руск.: Сосны шумят) — нямы героіка-прыгодніцкі фільм тэлекампаніі Белдзяржкіно, зняты ў 1929 годзе. Экранізацыя па матывах аповесці беларускага пісьменніка Анатоля Вольнага «Два» (1929). Фільм не захаваўся[1].
Фільм меў доўгі пракатны лёс — ён ішоў на экранах шмат гадоў, а калі ў 1936 годзе спатрэбіліся новыя копіі, то высветлілася, што адсутнічаюць негатывы амаль дзвюх частак. Пасля гэтага рэжысёру Сяргею Сплашнову і аператару Барысу Рабаву было даручана перазняць і паўтарыць згубленыя сцэны. Гэты выпадак — унікальная з'ява ў гісторыі беларускага кіно[2].