Харвуд-хаус (Harewood House) — манументальны класіцыстычны палац графаў Харвудаў у наваколлях Лідса (графства Заходні Іаркшыр). Над праектаваннем рэзідэнцыі працавалі ў 1759—1771 гг. архітэктары Джон Кар і Роберт Адам. Графы Харвуды, якія разбагацелі на рабагандлі ў Вест-Індыі, не шкадавалі выдаткаў на ўпрыгожванне свайго новага дому. Уладкаваннем саду займаліся Ланселот Браўн і Чарлз Бары. Мэбліроўка была замоўлена вялікаму Томасу Чыпендэйлу. Па стане на 2011 год сядзібай валодаў 7-ы граф Харвуд — унук караля Георга V і стрыечны брат Елізаветы II.
Зноскі
- ↑ National Heritage List for England
- ↑ а б National Heritage List for England Праверана 29 жніўня 2019.
Спасылкі