Ужо 2 снежня Куўсінен і старшыня СНК СССР Молатаў падпісалі Дагавор аб узаемадапамозе і дружбе ФДР і СССР, які задавальняў усе ранейшыя тэрытарыяльныя патрабаванні Савецкага Саюза: Карэльскі перашыек, продаж астравоў у Фінскім заліве, арэнда Ханка — у абмен на перадачу Фінляндыі часткі Савецкай Карэліі і кампенсацыю грашыма. У Лізе Нацый прадстаўнікі СССР аб'явілі, што стары фінскі ўрад пакінуў краіну і адзіным легітымным органам, з якім будуць весціся перамовы, з'яўляецца Тэрыёкскі ўрад.
Аднак з-за няўдалага для СССР ходу вайны ФДР не стала сапраўднай уладай у краіне. Савецка-фінскі мірны дагавор 12 сакавіка1940 увогуле не прадугледжваў яе захаванне. У той жа дзень анексаваныя ў Фінляндыі тэрыторыі былі аб'яднаны з Карэльскай АССР у Карэла-Фінскую ССР, а 29 сакавіка Вячаслаў Молатаў абвясціў канчатковы роспуск урада Куўсінена. Сам былы прэм'ер-міністр ФДР заняў пасаду фармальнага кіраўніка, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета новай Карэла-Фінскай Рэспублікі, на якой заставаўся да ліквідацыі КФССР ў 1956.