«Форум Лямбда (Forum Lambda)» |
Тып |
часопіс |
Выдавец |
Эдвард Тарлецкі |
Краіна |
Беларусь |
Заснавана |
1998 |
Спыненне публікацый |
2002 |
Тэматыка |
Культура, правы чалавека, геі |
Мова |
беларуская і руская |
Перыядычнасць |
Нерэгулярна |
Галоўны офіс |
Мінск, праспект Незалежнасці, 39 |
«Форум Лямбда» — навукова-папулярны, асветніцкі і культуралагічны часопіс[1]. Выдаваўся ў Мінску на беларускай і рускай мовах[2][3][4] з 1998 па 2002 гг. Асноўныя тэмы часопіса — культура, мастацтва, правы чалавека, правы геяў і лесбіянак, праблемы ЛГБТ, сацыяльныя праблемы.
Гісторыя выдання
«Форум Лямбда» (да 1999 — «Форум») быў заснаваны ў жніўні 1998 года як бюлетэнь незарэгістраванай арганізацыі Беларуская Ліга свабоды сексуальных меншасцей «Лямбда» (БЛЛ).[5][6]
2 чэрвеня 1999 атрымаў пасведчанне Дзяржаўнага камітэта па друку і стаў выходзіць афіцыйна. Прыватным заснавальнікам і выдаўцом выступіў журналіст і актывіст Эдвард Тарлецкі.[7]
Выданне часопіса было падтрымана Фондам Сораса.[8] Часопіс распаўсюджваўся бясплатна. Большасць нумароў, што пабачылі свет, захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Галоўны рэдактар Э.Тарлецкі ў інтэрв’ю інтэрнэт-часопісу Makeout узгадвае[9]:
Наклад быў невялікі і нас мала зусім. Зразумела, што трэба было запоўніць неяк сабой прастору. Мы яго запакоўвалі ў канверты і рассылалі ў бібліятэкі, у кніжныя палаты, у міністэрства, ведамства, грамадскія арганізацыі … Каб яны чыталі, каб ведалі, што мы ёсць. Самі па сабе гей-арганізацыі нічога не могуць зрабіць. Адразу я гэтага не разумеў, а потым паступова да мяне дайшло. Яны могуць публічна людзям апавядаць, што ёсць такая праблема, а саму гэтую праблему яны не могуць вырашыць. Можна праводзіць усякія семінары, лекцыі, але пакуль не будзе гэтай праблемай займацца дзяржава — нічога не зменіцца.
13 сакавіка 2001 рэдакцыя часопіса атрымала ліст Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку, у якім гаварылася аб ануляванні пасведчання аб рэгістрацыі. У лісце пазначана прычына: «часопіс, зарэгістраваны як навукова-папулярнае, культуралагічнае выданне, ужо больш за год выпускаецца як эратычны».[8][10][11]
У гэтай сувязі Э. Тарлецкі для ПЦ «Вясна» заявіў[12]:
Пазбаўленне часопісу рэгістрацыі […] — гэта сведчанне таго, што дзяржава працягвае палітыку дыскрымінацыі ў дачыненні да геяў і лесбіянак. Гэта незаконнае рашэнне, гэта дыскрымінацыя — я падкрэсліваю. Часопіс «Плэйбой» абвешчаны неэратычным, а наш часопіс — эратычным. І гэта заканамерная з’ява: грамадства робіцца больш унітарным — расце гамафобія.
Нягледзячы на пазбаўленне афіцыйнага статусу, часопіс друкаваўся далей. Па 2002 год уключна ўбачылі свет 23 нумары.[13] Афіцыйна наклад часопіса складаў 299 асобнікаў.
У 1999—2001 гг. рэдакцыя часопіса была суарганізатарам беларускага фестывалю Беларусь Гей Прайд[14][15][16][17]
У 2000 г. часопіс быў прадстаўлены на беларускім стэндзе на Міжнародным кніжным кірмашы ў г. Гётэборг, Швэцыя.[18]
У 2000 г. журналіст Юры Азаронак у сваёй тэлеперадачы «Тайныя спружыны палітыкі» выкарыстоўваў матэрыялы часопіса для нібыта кампраметацыі беларускай апазіцыі.[19]
У 2000 г. за адстойванне правоў меншасці часопіс быў сярод намінантаў на атрыманьне прэміі часопіса ARCHE-1999 «За сумленнае слова»[20].
Вытрымка
У № 18 часопіса «Форум Лямбда» адзін з артыкулаў быў прысвечаны праблеме прапаганды, у якой аўтар разважае на тэму гамафобіі ў сучасным беларускім грамадстве, «якое шмат у чым усё яшчэ жыве па інэрцыі, рухаецца па сацыяльна-культурнай траекторыі, якая была закладзена ў эпоху савецкай імперыі. Уласна камуністычнай ідэалогіі ўжо няма, але захоўваецца набор стэрэатыпных сацыяльных рэакцый, сацыяльных рэфлексій. Беларускае грамадства — грамадства без выразнай сістэмы пісаных правіл, гэта квазітрадыцыйная супольнасць. Феномен савецкага кансерватызму і ёсць той спецыфічны культурны фон, на якім ледзьве развіваецца субкультура секс-меншасцяў у Беларусі». На думку аўтара артыкула, беларуская гамафобія — гэта вынік беларускага вобразу жыцця. Варожасць да геяў у Беларусі ў шмат чым — наступства ганебнага становішча мужчыны, і наогул чалавечай асобы. Асноўныя ўстановы мужчынскага выхавання — вуліца, армія, турэмная сістэма, вынішчаюць свабоду індывідуальнасці, развіваюць канфармізм. Корань канфлікту секс-меншасцей з сацыяльным асяроддзем — не ўласна забарона на гомасексуальнасць у чыстым выглядзе, а непрыйманне маргінальнай постсавецкай масай разнастайнасці жыццёвых стыляў як такіх. […] Беларускі гамафоб рэагуе на гомасексуалаў амаль рэфлекторна. Іншасць — ужо сама па сабе ёсць злачынства".[19][21]
Спасылкі
Віртуальная выстава дакументаў па ЛГБТ-гісторыі Беларусі 1990-2000-х гадоў. Частка 1
- ↑ Forum Lambda. Навукова-папулярны, асветніцкі і ультуралагічны часопіс, які робяць геі. № 20/2001.
- ↑ Беларускі калегіюм. ЛЕКЦЫІ | ФІЛЯЗОФІЯ/ЛІТАРАТУРА. ГАННА КІСЛІЦЫНА. НОВАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ СІТУАЦЫЯ: ГЕНДЭРНЫ ФАКТАР(недаступная спасылка)
- ↑ ARCHE 2 (25) 2003 г. Уладзіслаў Гарбацкі : Пераадоленьне гамафобіі стар.145 Архівавана 6 лютага 2012.
- ↑ gayby.net. Уладзіслаў Гарбацкі : Пераадоленьне гамафобіі
- ↑ «За вясёлкавую Беларусь!» Віртуальная выстава дакументаў па ЛГБТ-гісторыі Беларусі 1990-2000-х гадоў.
- ↑ Форум / Forum. Бюлетэнь Беларускай Лігі свабоды сексуальных меншасцяў «Лямбда». № 2. Верасень-кастрычнік 1998.
- ↑ Makeout. Слава
- ↑ а б gay.ru В Беларуси перестанет выходить журнал «Forum Lambda»
- ↑ Часопіс Makeout. 6 студзеня 2014/ Вика Биран. Любое гей-движение будет отражать общую картину происходящего в обществе
- ↑ Хартыя’97 Гей-журнал «Форум — Лямбда» лишен официальной регистрации Архівавана 3 чэрвеня 2009.
- ↑ Радыё Свабода. Андросенка: Гамафобія — гэта тое, што яднае апазыцыю і ўладу
- ↑ Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2001 годзе. 8. ПАРУШЭНЬНІ ПРАВОЎ ГРАМАДЗЯНАЎ НА СВАБОДУ СЛОВА І АТРЫМАНЬНЕ ПРАЎДЗІВАЙ ІНФАРМАЦЫІ, ПЕРАСЬЛЕД НЕЗАЛЕЖНАЙ ПРЭСЫ І ЖУРНАЛІСТАЎ частка 1 Архівавана 7 верасня 2008.
- ↑ Гей-новости. Беларусь 4.04.2002
- ↑ БДГ. 12/03/2002 В Минске готовятся к IV фестивалю геев и лесбиянок
- ↑ БДГ. 31/08/2001 По главной улице с оркестром…
- ↑ Гей-новости. Беларусь 20.10.2002
- ↑ Homosexualität in Weißrussland
- ↑ Dmitri Plax. ANNUS ALBARUTHENICUS/ГОД БЕЛАРУСКІ № 3/ 2002 г. ANTECKNINGAR OM SVENSK-VITRYSKA KULTURELLA KONTAKTER I BÖRJAN AV DET XXI SEKLET
- ↑ а б Альмира Усманова. Сексуальность и политика в белорусских масс-медиа, стар. 328—329 (Белорусский формат: невидимая реальность. Вильнюс, Европейский Гуманитарный Университет, 2008 г.)
- ↑ ARCHE 3 — 2000, стар.2 (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2022. Праверана 25 студзеня 2016.
- ↑ Форум Лямбда. № 18 (2000). С. 5.