Беларусь Гей Прайд

Фестываль «Беларусь Гей Прайд»
Місія Падтрымка талерантнасці да геяў, лесбіянак, бісексуалаў і трансгендарных людзей у Беларусі
Дата заснавання 1999
Тып Фестываль
Старшыня арганізацыйнага камітэта Эдвард Тарлецкі
Сайт pride.gaybelarus.by

«Беларусь Гей Прайд» («Belarus Gay Pride») — фестываль, задачай якога была дэманстрацыя існавання ў грамадстве ЛГБТ (лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендэраў), падтрымка талерантнага стаўлення да іх, абарона правоў чалавека і грамадзянскай роўнасці для ўсіх людзей незалежна ад сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці. Яго мэтай таксама было святкаванне пачуцця ўласнай годнасці, дэманстрацыя важнасці свабоды асобы, праява разнастайнасці і адзінства беларускай ЛГБТ-супольнасці. Штоверасня праходзіў Мінску з 1999 па 2002 гг.

1999

6-9 верасня ў Мінску прайшоў першы фестываль «Беларусь Гей Прайд — 1999»[1][2][3]. Ён быў арганізаваны незарэгістраванай Беларускай Лігай сексуальнага раўнапраўя «Лямбда» (БЛЛ) і часопісам «Форум Лямбда». Праграма фестывалю ўключала семінар для журналістаў на тэму «ЛГБТ у сродках масавай інфармацыі» (мадэратар — Дэвід Сміт, галоўны рэдактар брытанскага часопісу «Gay Times Magazine»), канферэнцыя «Правы геяў і лесбіянак у Беларусі і ў свеце», выстава фатаграфій і фільмаў, травесці-конкурс «Трансмісія». Гэта быў першы конкурс травесці ў Беларусі. Членамі журы конкурсу былі спявачкі Іна Афанасьева і Кася Камоцкая, праваабаронца Любоў Лунёва, журналістка Ірына Халіп, акторка Зоя Белахвосцік.[4] Падчас адной з вечарынак фестывалю у клубе «Тытанік» быў арганізаваны рэйд АМАПу. Супрацоўнікі міліцыі абшукалі ўдзельнікаў конкурсу «Трансмісія». У мерапрыемствах фестывалю прынялі ўдзел каля 500 чалавек.[5][6]

Правядзенне фестывалю было падтрымана Праграмай развіцця ААН у Беларусі, IREX, ГА «Аб’яднаны шлях» Архівавана 3 красавіка 2016..[4]

2000

Самым буйным меркавалася зрабіць фестываль 7-10 верасня 2000 года[7], які быў арганізаваны напярэдадні парламенцкіх выбараў, але амаль усе мерапрыемствы фестываля былі забароненыя ўладамі. Адкрыццё фестывалю ў клубе «Акварыум» было перапынена, у разгар мерапрыемства ў памяшканні выключылі святло і вывелі людзей на вуліцу..[8][9][10][11][12][13][14] ."Белгазета" № 35 (251), (пераклад з рускай) [15]:

Ніхто з арганізатараў «Гей-прайду-2000» не здзіўлены тым, што адбылося. Замежных гасцей нават папярэджвалі, што такі паварот падзей магчымы. У краіне зноў няма сексу, і дзяржава стаіць са свечкай ля ложку сваіх грамадзян, пільна кантралюючы колер любові. Не меркавалі толькі, што гэта будзе менавіта так — нахабна, абразліва і зневажальна. У разгар свята выключыць святло і выставіць людзей на вуліцу. Як усё проста — дастаткова націснуць на рубільнік, і чужое, незразумелае свята спыніцца, няправільныя песні змоўкнуць. Сёння выключым святло для фестывалю незалежнай прэсы, праводзіць які адмовіліся без тлумачэння прычын віцебскія ўлады, заўтра — выставім на вуліцу геяў. Чым менш святла, тым лепш — у цемры бо можна рабіць усё, што заўгодна, беспакарана і бескантрольна. У краіне наступіла ноч — пакуль толькі для геяў. Заўтра святло выключаць для кагосьці яшчэ. Дастаткова націснуць на рубільнік.

Запланаваны марш быў забаронены ўладамі за 24 гадзіны да яго пачатку. Абгрунтаваннем для адмовы ў правядзенні маршу было тое, што арганізатарам не ўдалося атрымаць дазвол на правядзенне маршу своечасова. Не былі паказаны калекцыі адзення, былі адмененыя выступы мінскіх і замежных артыстаў, не змог адбыцца конкурс «Мiс Дзiва» і першае першынство Беларусі па мужчынскім стрыптызе. У наступныя дні адбыліся ўсе запланаваныя семінары для гасцей фестывалю, якія прайшлі на адкрытым паветры. Пасля аднаго з семінараў удзельнікамі было вырашана ўскласці кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў памяць пра геяў і лесбіянак, знішчаных нацыстамі ў гады Другой Сусветнай вайны.[8][9][10][11][12][13][16]

2001

Цырымонія адкрыцця адбылася 2 верасня ў клубе «Babylon». Фестываль адкрыў спецыяльны госць, паэт і мастак Адам Глобус, які адзначыў, што «геі праводзяць свой фэст не гледзячы на дыктатуру ў краіне, а гэта — надзея на перамены да лепшага». 7 верасня 2001 г. ў цэнтры Мінска[17], за дзень да презідэнцкіх выбараў, прайшло першае ў гісторыі краіны прайд-шэсце, у якім удзельнічалі па розных звестках ад 500 да 2000 чалавек.[18][19] Людзі ў яркіх карнавальных касцюмах пад вясёлкавымі сцягамі прайшлі па праспекце Незалежнасці (тады Скарыны) ад будынка цырка да Панікоўскага сквера на Кастрычніцкай плошчы. Нягледзячы на тое, што акцыя была несанкцыянаванай, яна прайшла без значных перашкод. Самі арганізатары падкрэслівалі святочны характар мерапрыемства і называлі яго «парадам кахання» (Love-парад)[5][20]. Акцыю падтрымалі Федэрацыя анархістаў Беларусі, аб’яднанне «Розныя — Роўныя», Беларуская сацыял-дэмакратычная моладзь «Маладая Грамада»[21]. «Белгазета»№ 35, 2001, (пераклад з рускай)[22]:

Натоўп без якіх-небудзь інцыдэнтаў прайшоў па праспекце і завярнуў у сквер каля тэатра ім. Я.Купалы. І тут стала падцягвацца міліцыя з радыётэлефонамі ў руках. «Што робяць, што робяць, — з прыкрасцю казаў у рацыю вартавы парадку, — танчаць!» (…) Мэта дасягнута, love-парад адбыўся. Блакітная і ружовая, чорная і белая моладзь прайшла па праспекце, заявіўшы аб сваім праве свабодна любіць незалежна ад колеру, часу і палітычнай улады.

У інтэрв’ю інтэрнэт-часопісу Makeout старшыня аргкамітэта Э.Тарлецкі ўзгадвае[18]:

Мы зрабілі гэта сумесна з беларускімі нефармальнымі левымі групамі: антыфашыстамі, анархістамі, і называлі love-парад, а не гей-парад. Мы не бралі ніякіх дазволаў у дзяржавы і ставілі акцэнт на тым, што гэта незарэгістраваная арганізацыя, несанкцыянаваная акцыя. Падкрэслівалі гэтую пазіцыю на налепках, улётках … Мы не прапаноўвалі ніякіх палітычных лозунгаў, а сшылі сцягі, на якіх былі намаляваныя кветкі. Напэўна, людзям спадабаўся іншы падыход.

З інтэрв’ю Э.Тарлецкага праваабарончаму цэнтру ПЦ «Вясна»[23]:

Любая акцыя можа мець розныя формы, галоўнае — прыцягнуць увагу да сябе і сваіх праблемаў. Калі людзі заўважаюць, што нешта там адбываецца дзіўнае, то потым яны пачынаюць унікаць у сутнасць. Таму любая акцыя павінна быць эпатажнай, незвычайнай. Калі мы нешта праводзілі і нехта пераапранаўся, то гэта спецыяльна рабілася для таго, каб усё выглядала незвычайна і прыцягвала ўвагу. Каб людзі задумаліся, што гэта такое, і пачалі цікавіцца.

Прэс-цэнтр апазіцыйнага руху Хартыя'97 абвінаваціў арганізатараў Love-параду ў правакацыі, скіраванай супраць беларускай апазіцыі, а старшыню аргкамітэта фестывалю Э. Тарлецкага — ў супрацоўніцтве з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі (КДБ).[22][24]

Фестываль прайшоў пры фінансавай падтрымцы Stockholm Pride.[25]

2002

20-22 верасня ў Мінску прайшоў чацвёрты фестываль.[26][27] Яго арганізатарамі выступілі Беларуская ліга сексуальнага раўнапраўя «Лямбда» (БЛЛ), часопіс «Форум Лямбда» і беларускі сайт геяў і лесбіянак APAGAY. Фестываль праходзіў пад лозунгам: «Ствары сабе іншага»[28] у рамках нацыянальнай кампаніі «Моладзь супраць гамафобіі». Асноўнае адрозненне фестывалю — гэта тое, што ён праходзіў без падтрымкі звонку і ў ім удзельнічалі ў асноўным прадстаўнікі Беларусі. Афіцыйна фестываль быў адкрыты 20 верасня на канферэнцыі «Гомасексуальнасць у Беларусі: правы чалавека, грамадства, рэлігія, дзяржава». У канферэнцыі прыняло ўдзел каля 20 чалавек. Гэта прадстаўнікі арганізацый, якія выступілі ініцыятарамі правядзення фестывалю, а таксама прадстаўнікі іншых груп і ініцыятываў краіны, якія займаюцца праблемамі ЛГБТ. У рамках фестывалю адбыўся конкурс травесці «Мiс Дзiва».[5]

У інтэрв’ю СМІ Эдвард Тарлецкі агучвае намер «зрабіць беларускіх геяў і лесбіянак больш палітызаванымі»[2]:

Ёсць такая ідэя: трэба аб’яднаць гейскія і лесбійскія групы краіны, каб правесці вулічную акцыю з палітычнымі патрабаваннямі. Мы прапануем грамадству разглядаць чалавека, не падобнага на іншых не як ворага, а як паўнапраўнага члена грамадства. Для нас галоўнае — зрабіць жыццё лесбіянак, геяў і бісексуалаў у Беларусі больш свабодным і бяспечным

Гэта быў апошні фестываль «Беларусь Гей Прайд». У 2008 г. у Мінску праводзідіся «Славянскі Гей Прайд», а ў 2010—2012 — «Мінск Прайд».

Крыніцы

  1. Ягада. Пазітыўны квір-інфапартал(недаступная спасылка). 6 верасня 1999 г.
  2. а б Часопіс Makeout В поиске места: ретроспектива гей-прайда в Минске
  3. ГОЛУБАЯ КНИГА. Положение геев и лесбиянок в Украине. СРАВНИТЕЛЬНОЕ ПОЛОЖЕНИЕ ГЕЕВ В СТРАНАХ ЕВРОПЫ
  4. а б News Article: Gays and Lesbians to Stage a Festival in Minsk Архівавана 24 лютага 2001.
  5. а б в america.pink Minsk Pride
  6. ABM — Gay and Lesbian Issues in Belarus Архівавана 24 лютага 2001.
  7. korrespondent.net Гей-гей, Минск! 7 сентября 2000
  8. а б kommersant.ru У белорусских собственная гордость // Особенно у геев
  9. а б photo.bymedia.net Архівавана 7 лютага 2016.
  10. а б БЕЛОГЕЙСКАЯ ПУЩА
  11. а б The Moscow Times. Belarus Gay Festival
  12. а б News Article: Gay Pride-2000 Organizers Encountered Difficulties Preparing the Festival Архівавана 24 лютага 2001.
  13. а б Gay and Lesbian Issues in Belarus Архівавана 24 лютага 2001.
  14. Gay Paspality № 1, 2000
  15. ВЫКЛЮЧИЛИ СВЕТ. Пока только для геев. Общество. № 35 (251) 11 сентября 2000 г.. БелГазета. Новости Беларуси. Белорусские новости
  16. Facty.ua Участники гей-парада в минске были избиты и разогнаны милицией
  17. Радыё СВАБОДА. У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ LOVE-ПАРАД СЭКС-МЕНШАСЬЦЯЎ
  18. а б Часопіс Makeout. 6 студзеня 2014/ Вика Биран. Любое гей-движение будет отражать общую картину происходящего в обществе
  19. Артур Скальский. Парад Любви: Берлин — Стокгольм — Минск(недаступная спасылка)
  20. Беларуские гей-новости (rest.love.forumlambda7575) : Рассылка : Subscribe.Ru
  21. В Белоруссии пройдет карнавальное шоу геев
  22. а б ПАРАД ЛЮБВИ. Накануне выборов. Общество. № 35 (301) 10 сентября 2001 г.. БелГазета. Новости Беларуси. Белорусские новости
  23. Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывы, Архівавана 2 ліпеня 2007. Праваабарончы Цэнтр Вясна, Менск 2005 Архівавана 2 ліпеня 2007. «Праблема адносінаў да гомасексуалізму займае адно з першых месцаў па неталерантнасьці…» Архівавана 2 ліпеня 2007.
  24. «Блакітная» правакацыя ў Менску :: Хартыя’97 :: Навiны :: 07/09/2001 Архівавана 31 студзеня 2016.
  25. Newsru.com В день выборов президента Белоруссии в Минске пройдет гей-парад
  26. Гей-новости Беларусь 27.09.2002
  27. gay.ru В Минске пройдет четвертый гей-фестиваль
  28. Гей-новости. Беларусь. 7.09.2002

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!