Фонд Жуана Міро ў Барселоне (катал.: La Fundació Joan Miró en Barcelona) — музей сучаснага мастацтва ў Барселоне. Заснаваны 10 чэрвеня 1975 года ў Барселоне, у памяшканні, пабудаваным па праекце аднаго вялікага каталонскага мастака — Жазепа Луіса Серта (ісп.: Josep Lluís Sert).
Будынак музея Жуана Міро размешчаны высока, на схіле пагорка Манжуік, за Нацыянальным палацам, у якім змяшчаецца Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі. Калекцыя музея разнастайная, адлюстроўвае розныя бакі творчасці мастака. У шматузроўневых памяшканнях прадстаўлена 300 карцін, 150 скульптур, 9 тэкстыльных работ і больш за 8000 малюнкаў, якія ўключаюць як раннія працы, так і шырока вядомыя, якія ў поўнай меры прадстаўляюць ярка індывідуальны стыль Міро.
На першым паверсе праходзяць выставы работ сучасных, маладых мастакоў, а з тэрасы другога паверха адкрываецца ўражлівы від на Барселону.
Зноскі
↑Gonzales C. Barcelona Museos. -Espana: Poligrafa, 2003. -c. 156. — ISBN 84-343-1018-X