Фленсбургскі ўрад

Гістарычная дзяржава
Фленсбургскі ўрад
Flensburger Regierung
Герб Трэцяга Рэйха Сцяг Трэцяга рэйха
Герб Трэцяга Рэйха Сцяг Трэцяга рэйха
Гімн: Гімн Германіі
Тэрыторыя, што кантралявалася нямецкім урадам напачатку траўня 1945 года (цёмна-сінім)
Тэрыторыя, што кантралявалася нямецкім урадам напачатку траўня 1945 года (цёмна-сінім)
< 
 >

Сталіца Фленсбург
Мова(ы) Нямецкая
Афіцыйная мова нямецкая
Грашовая адзінка Рейхсмарка
Форма кіравання Рэспубліка
Кіраўнікі дзяржавы
Рэйхспрэзідэнт
 • 30 красавіка — 23 мая 1945 Карл Дзёніц
Галоўны міністр
 • 1 — 23 мая 1945 Людвіг Шверын фон Крозіг
Гісторыя
 • 30 красавіка 1945 Смерць Адольфа Гітлера
 • 1 — 2 мая 1945 Фармаванне ўрада
 • 8 мая 1945 Капітуляцыя Германіі
 • 23 мая 1945 Роспуск урада

Фленсбургскі ўрад, таксама вядомы як «Фленсбургскі кабінет» і «ўрад Дзёніца» (ням.: Flensburger Regierung, ням.: Flensburger Kabinett, ням.: Regierung Dönitz) — кароткачасовы нямецкі ўрад, які спрабаваў кіраваць яшчэ не акупаванай тэрыторыяй Трэцяга Рэйха на працягу большай часткі мая 1945 года ў канцы Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Урад быў сфармаваны пасля самагубства Адольфа Гітлера падчас бітвы за Берлін 30 красавіка 1945 года, на чале яго стаяў грос-адмірал Карл Дзёніц.

Урад зваўся «фленсбургскім», калі горад Фленсбург недалёка ад мяжы з Даніяй быў месцазнаходжаннем Дзёніца і яго атачэння. У сувязі з хуткім наступам саюзнікаў фактычная юрысдыкцыя гэтага ўрада шырылася толькі на вузкую палосу зямлі ад аўстрыйскай мяжы да Берліна і дацкай мяжы, прытым пасля 8 мая 1945 года ўрад рэальна кантраляваў толькі Фленсбург і навакольныя тэрыторыі. 23 мая 1945 года ўсе сябры Фленсбургскага ўрада былі арыштаваны Саюзнікамі, з прычыны чаго ён спыніў сваё існаванне.

Утварэнне

Дзёніц (злева) на сустрэчы з Гітлерам у фюрарбункеры, 1945 год.

У сваім тэстаменце Гітлер прызначыў Дзёніца сваім наступнікам. Дзёніц быў прызначаны на пасаду не фюрара, а рэйхспрэзідэнта, пасаду якую Гітлер фактычна скасаваў у 1934 годзе пасля смерці Гіндэнбурга, стаў фюрарам (адначасна рэйхспрэзідэнтам і рэйхсканцлерам). Міністр прапаганды Ёзэф Гебельс стаў новым рэйхсканцлерам, а Марцін Борман — «міністрам партыі», што дэ-факта дало яму кантроль над НСДАП. У гэтым жа тэстаменце Гітлер звінаваціў Герынга і Гімлера у здрадзе і выключыў іх з партыі і ўрада. Герынг тым часам знаходзіўся ў Баварыі пад арыштам і наглядам СС, Гімлер жа быў разам з Дзёніцам, але не быў ім інфармаваны аб тым, што Гітлер абвясціў яго здраднікам.

1 мая 1945 года Дзёніц даведаўся аб тым, што Гітлер скончыў жыццё самагубствам, і аб тым, што ён (Дзёніц) прызначаны рэйхспрэзідэнтам. У той жа дзень здзейсніў самагубства Гебельс, а Борман, як паведамлялася, збег з фюрарбункера, і тады Дзёніц папрасіў Людвіга Шверына фон Крозіга, былога міністра фінансаў, замяніць Гебельса на пасадзе канцлера. Крозіг, аднак, катэгарычна адмовіўся, і ў выніку яны з Дзёніцам сышліся на тым, што Крозіг стане «прэм’ер-міністрам».

У ноч з 1 на 2 мая 1945 года Дзёніц выступіў са сваім першым радыёзваротам да нацыі, у якім ён казаў пра «гераічную смерць» Гітлера і пра тое, што вайна будзе працягвацца «ў імя выратавання Германіі ад разбурэння надыходнымі бальшавікамі». Аднак, натуральна, Дзёніц яшчэ да свайго ўступу на пасаду разумеў, што Германія ляжыць на мяжы краху і вермахт ужо не можа аказваць рэальны супраціў саюзным войскам. Цягам усяго свайго кароткага кіравання вялікую частку сваіх высілкаў ён прыклаў да таго, каб захаваць вернасць астатніх германскіх войскаў кіравальнаму рэжыму, і спрабаваў уладкаваць так, каб нямецкія войскі здаліся амерыканскім ці брытанскім войскам, але не савецкім, бо баяўся, што яны ў гэтым выпадку сутыкнуцца з рэпрэсіямі.

Урад Шверына фон Крозіга, намінальны кабінет міністраў Фленсбургскага ўрада, правёў сваю першую нараду ў Мюрвіку побач з Фленсбургам (цяпер Мюрвік — частка Фленсбурга) 5 мая 1945 года.

Дзейнасць

По патрабаванні Дзёніца фельдмаршал Вільгельм Кейтэль і генерал Альфрэд Ёдль паспрабавалі накіраваць сілы Вермахта, якія яшчэ засталіся, супраць войскаў саюзнікаў на захадзе.

5 мая 1945 года Дзёніц паслаў адмірала Ганса-Георга фон Фрыдэбурга, яго наступніка на пасадзе галоўнакамандуючага ВМС Трэцяга Рэйха, да генерала войскаў ЗША Дуайта Эйзенхаўэра ў яго штаб-кватэру ў Рэймсе, Францыя, каб пачаць перамовы аб капітуляцыі Трэцяга Рэйха перад заходнімі Саюзнікамі. Ёдль прыбыў туды крыху пазней. Дзёніц загадаў ім зацягваць перамовы як мага даўжэй, каб нямецкія войскі і ўцекачы маглі здацца менавіта заходнім дзяржавам. Аднак Эйзенхаўэр заявіў, што не патрывае падобных падкопаў, і пагражаў зачыніць фронт, што азначала б, што германскія салдаты, якія паспрабавалі перасекчы яго лінію, будуць забіты, а астатнім давядзецца здавацца савецкім войскам. Калі Дзёніц даведаўся пра гэта, ён упаўнаважыў Ёдля падпісаць акт аб безумоўнай капітуляцыі а 1:30 раніцы 7 мая 1945 года. Гэты акт аб капітуляцыі ўтрымваў фразу пра тое, што «усе сілы, што знаходзяцца пад германскім кантролем, павінны спыніць актыўныя баявыя дзеянні а 23:01 па цэнтральнаеўрапейскім часе 8 мая 1945 года». Па патрабаванні Сталіна 8 мая 1945 года, незадоўга до поўначы, працэдура падпісання была паўторана ў Берліне перад маршалам Жукавым, маршалам авіяцыі Артурам Тэдэрам ад Вялікабрытаніі і прадстаўніком Эйзенхаўэра (ён падпісаўся як «Вярхоўны Галоўнакамандуючы Саюзных экспедыцыйных сіл», хоць на справе быў намеснікам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага) генералам амерыканскіх ВПС Карлам Спаатсам, якія паставілі подпіс ад імя ЗША. Ад Трэцяга Рэйха другі акт аб капітуляцыі падпісалі фон Фрыдэбург, Кейталь і Штумпф. Тым часам Другая сусветная вайна ў Еўропе афіцыйна завяршылася, хоць на справе асобныя бітвы яшчэ працягваліся, бо пад кантролем Трэцяга Рэйха яшчэ заставаліся некаторыя тэрыторыі з баяздольнымі войскамі, не ўсе з якіх пагадзіліся падначаліцца загаду аб капітуляцыі.

Склад кабінета

  • Грос-адмірал Карл Дзёніц, рэйхспрэзідэнт, вайсковы міністр;
  • Граф Людвіг Шверыг фон Крозіг, прэм’ер-міністр, міністр замежных спраў і міністр фінансаў;
  • Вільгельм Штукарт, міністр унутраных спраў і міністр навукі, выхавання і народнай адукацыі;
  • Альберт Шпеер, міністр эканомікі і міністр ваеннай прамысловасці;
  • Герберт Баке, міністр харчавання і сельскай гаспадаркі;
  • Вернер Наўман, міністр народнай асветы і прапаганды;
  • Ота Цірак, міністр юстыцыі (7 мая 1945 года яго змяніў Герберт Клем);
  • Франц Зельтэ, міністр працы і сацыяльнай абароны;
  • Юліус Дорпмюлер, міністр шляхоў зносін і міністр пошт.
  • Вернер Чынч, міністр навукі, выхавання і народнай адукацыі;
  • Альфрэд Ёдль, міністр без партфеля, выканаўца абавязкаў начальніка Вярхоўнага камандавання вермахта і начальніка Генеральнага штаба сухапутных войскаў;
  • Паўль Вегенер, шэф грамадзянскага кабінета ў рангу імперскага статс-сакратара

На чале родаў войскаў усталі:

Генерал-палкоўнік Альфрэд Ёдль як начальнік Генеральнага штаба прадстаўляў Дзёніца ў перамовах з саюзнікамі ў Рэймсе, Францыя. Фельдмаршал Вільгельм Кейтэль прадстаўляў Дзёніца ў перамовах з Чырвонай Арміяй у Берліне.

Спыненне існавання

Тры сябры Фленсбургскага ўрада: Альфрэд Ёдль, Альберт Шпеер і Карл Дзёніц пасля іх арышту саюзнікамі

Былы міністр узбраенняў Альберт Шпеер палічыў, што пасля капітуляцыі Трэцяга Рэйха Фленсбургскі ўрад павінен самараспусціцца. Аднак Дзёніц і іншыя міністры вырашылі працягнуць яго існаванне ў надзеі стаць часовым урадам пасляваеннай Германіі.

У сваёй прамове пра перамогу брытанскага народа Уінстан Чэрчыль дэ-факта прызнаў паўнамоцтвы Фленсбургскага ўрада, прынамсі — да падпісання акта аб безумоўнай капітуляцыі, калі Чэрчыль удакладніў, што капітуляцыя была санкцыянавана «грос-адміралам Дзёніцам, прызначаным кіраўніком Германскай дзяржавы». Аднак пасля безумоўнай капітуляцыі Фленсбургскі ўрад не быў прызнаны саюзнікамі.

20 мая савецкі ўрад ясна даў зразумець, што ён думае пра Фленсбургскі ўрад. Ён абрынуўся на адміністрацыю Дзёніца, называючы яго «бандай Дзёніца» і ўчыніў рэзкую крытыку на любыя ідэі пра тое, каб прызнаць за ім якую-небудзь юрыдычную сілу.

23 мая 1945 года брытанскі афіцэр сувязі адправіўся ў штаб-кватэру Дзёніца ў Фленсбургу і папрасіў даць яму пагаварыць з усімі сябрамі ўрада. Потым ён зачытаў ім загад генерала Эйзенхаўэра пра роспуск Фленсбургскага ўрада і арышт ўсіх яго сябраў.

Вакуум улады, што паўстаў пасля арышту Фленсбургскага ўрада, быў ухілены 5 чэрвеня 1945 года, калі прадстаўнікі саюзных дзяржаў падпісалі Дэкларацыю аб паразе Германіі і ўстанаўленні на яе тэрыторыі вярхоўнай улады адміністрацый саюзнікаў.

Такім чынам, хоць пасля 5 чэрвеня 1945 года Германія працягнула існаваць як адна нацыя, яна была пастаўлена пад поўны кантроль Саюзнага Ваеннага Акупацыйнага Урада.

На пачатковым этапе акупацыі Германіі ўлада ажыццяўлялася ўсімі чатырма дзяржавамі ва ўсіх акупацыйных зонах праз саюзны Кантрольны савет, які можна лічыць наўпростым наступнікам адміністрацыі Дзёніца як урада Германіі.

Літаратура

  • Залесский К. А. Кто был кто в Третьем рейхе: Биографический энциклопедический словарь. — М.: АСТ; Астрэль, 2002. — С. 866—867. — 942 [2] с. — ISBN 5-17-015753-3 (АСТ) ; 5-271-05091-2 (Астрэль).

Спасылкі

Read other articles:

Irish association football player Timi Sobowale Sobowale playing for the Republic of Ireland U19 team in 2019Personal informationFull name Oluwatimilehin SobowaleDate of birth (2002-01-22) 22 January 2002 (age 21)Place of birth Dundalk, IrelandHeight 1.85 m (6 ft 1 in)Position(s) DefenderTeam informationCurrent team Florø SKYouth career0000–2018 Villa FC2018–2021 Manchester CitySenior career*Years Team Apps (Gls)2021 Real Monarchs 10 (0)2022 Wigan Athletic 0 (0)2022 W...

 

СаньякSanilhac Країна  Франція Регіон Овернь-Рона-Альпи  Департамент Ардеш  Округ Ларжантьєр Кантон Ларжантьєр Код INSEE 07307 Поштові індекси 07110 Координати 44°32′12″ пн. ш. 4°15′02″ сх. д.H G O Висота 185 - 781 м.н.р.м. Площа 20,95 км² Населення 448 (01-2020[1]) Густота 20,0 ос./км...

 

Coordenadas: 38° 55' 39 N 7° 06' 47 O  Portugal Caia, São Pedro e Alcáçova    Freguesia   Bairro de São Pedro, em ElvasBairro de São Pedro, em Elvas Localização Localização no município de ElvasLocalização no município de Elvas Caia, São Pedro e AlcáçovaLocalização de Caia, São Pedro e Alcáçova em Portugal Coordenadas 38° 55' 39 N 7° 06' 47 O Região Alentejo Sub-região Alto Alentejo (sub-região) Provínc...

Semicassis granulata besitzt einen Parietalkallus, hier sichtbar auf der linken Seite der Mündung des Gehäuses, unterhalb der Wand der vorletzten Windung (Parietalwand). Der Parietalkallus ist ein Teil des Gehäuses verschiedener Schneckenarten. Es handelt sich dabei um eine Verdickung der Parietalwand, das ist die Wand der vorletzten Windung nächst der Spindel (Columella) durch weitere Kalkanlagerungen. Der Parietalkallus ist meist glatt und glänzend, kann aber auch skulpturiert sein. Di...

 

Gondorukem (kolofonium) dalam bentuk murni Gondorukem (resina colophonium) adalah hasil olahan dari getah batang Loco (Pinus). Getah batang tusam disuling untuk menghasilkan terpentin dan sisa hasil destilasi tersebut berupa gondorukem. Secara umum di Indonesia, gondorukem dan terpentin dihasilkan dari batang tusam sumatra (Pinus merkusii). Sedangkan, di luar negeri umumnya P. palustris, P. pinaster, P. ponderosa, dan P. roxburghii. Gondorukem diperdagangkan dalam bentuk keping-keping padat b...

 

Fekry Pasha AbazaLahir1896 MesirMeninggal9 Februari 1979 Kairo, MesirPekerjaanWartawanKebangsaan Mesir Fekry Pasha Abaza (1896 – 9 Februari 1979) adalah jurnalis Mesir dan aktivis politik demokratis. Lihat pula Daftar penulis Mesir Referensi Pengawasan otoritas Integrated Authority File (Jerman) VIAF 1 WorldCat Artikel bertopik biografi Mesir ini adalah sebuah rintisan. Anda dapat membantu Wikipedia dengan mengembangkannya.lbs

British tactical nuclear weapon This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Red Beard nuclear weapon – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (November 2010) (Learn how and when to remove this template message) A Red Beard weapon on its bomb trolley, fitted with a bomb carrier prior to loading ...

 

American actress (born 1976) Candace Cameron BureCameron Bure in March 2018BornCandace Helaine Cameron (1976-04-06) April 6, 1976 (age 47)Los Angeles, California, U.S.OccupationsActressauthortalk show panelistYears active1982–presentKnown forD.J. Tanner on Full House and Fuller HouseSpouse Valeri Bure ​(m. 1996)​Children3RelativesKirk Cameron (brother)Websitecandacecbure.com Candace Cameron Bure (/bʊˈreɪ/; born Candace Helaine Cameron; April 6,...

 

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Isaac D'Israeli – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (July 2017) (Learn how and when to remove this template message) Isaac D'IsraeliPortrait of D'Israeli by Martin Archer Shee, based on an 1804 pencil sketch by John DownmanBorn(1766-05-11)11 May 1766E...

Academic journalAnnual Review of PhysiologyDisciplinePhysiologyLanguageEnglishEdited byMark T. NelsonKenneth WalshPublication detailsHistory1939–presentPublisherAnnual Reviews (US)FrequencyAnnuallyOpen accessSubscribe to Open[1]Impact factor18.2[2] (2022)Standard abbreviationsISO 4 (alt) · Bluebook (alt1 · alt2)NLM (alt) · MathSciNet (alt )ISO 4Annu. Rev. Physiol.IndexingCODEN (alt · alt2) · ...

 

American politician Joe DioGuardiMember of the U.S. House of Representativesfrom New York's 20th districtIn officeJanuary 3, 1985 – January 3, 1989Preceded byRichard OttingerSucceeded byNita Lowey Personal detailsBornJoseph John DioGuardi (1940-09-20) September 20, 1940 (age 83)New York City, New York, U.S.Political partyRepublicanSpouse(s)Carol DioGuardi (died 1997) Shirley Cloyes DioGuardiChildren2 (including Kara)Alma materFordham University (BS) Joseph John Dio...

 

American political scientist Krista E. WiegandBorn (1971-02-19) February 19, 1971 (age 52)Miami, Florida, USASpouseMichael L. JordanChildren1Academic backgroundEducationBA, International Studies, 1993, MA, Comparative & Regional Studies: Middle East, 1997, American University School of International Service MA, Political Science, 2001, PhD, Political Science, 2004, Duke UniversityThesisReligious, ancestral, and national identity: political use and abuse in Lebanon (1997)Academic...

Itchen Ferry village was a small hamlet on the East bank of the River Itchen in Hampshire. The village took its name from the small fishing boats that were also used to ferry foot passengers across the river. An Ordnance Survey map of 1911 (NC/03/17894)[1] shows the village to be situated in the area roughly bounded by Sea Road, Oakbank Road, the River Itchen and the railway line in modern Woolston, but also extending along Sea Road towards Peartree Green on the other side of the rail...

 

Peta Estepa (2008). Estepa merupakan sebuah kota yang terletak di wilayah Provinsi Sevilla, Andalusia, Spanyol Lihat juga Daftar munisipalitas di Seville Daftar munisipalitas di Spanyol lbsKota di Provinsi Sevilla Aguadulce Alanís Albaida del Aljarafe Alcalá de Guadaíra Alcalá del Río Alcolea del Río Algámitas Almadén de la Plata Almensilla Arahal Aznalcázar Aznalcóllar Badolatosa Benacazón Bollullos de la Mitación Bormujos Brenes Burguillos Camas Cantillana Carmona Carrión de lo...

 

Vladimir Putin, penggagas amendemen tahun 2020 terhadap UUD Rusia Amendemen tahun 2020 terhadap Undang-Undang Dasar Rusia digagas pada Januari 2020 oleh Presiden Rusia Vladimir Putin. Kemudian, pada Maret 2020, usulan ini disetujui oleh Duma Negara dan ditandatangani oleh Putin. Ia lalu menyelenggarakan sebuah referendum konstitusi dari 25 Juni hingga 1 Juli 2020, dan hasilnya menunjukkan bahwa sekitar 78% mendukung perubahan tersebut. Amendemen ini lalu mulai berlaku pada 4 Juli 2020.[1&...

Fictional character in EastEnders: E20 Soap opera character Sol LeviEastEnders: E20 characterPortrayed byTosin ColeFirst appearanceSeries 2, episode 1Last appearanceSeries 3, episode 1ClassificationRegularCreated byEastEnders: E20 writers teamIn-universe informationOccupationStudent (on suspension)MotherCaroline LeviBrothersAsher Levi Solomon Sol Levi is a fictional character from EastEnders: E20, an Internet spin-off of the BBC soap opera EastEnders, played by Tosin Cole....

 

Indonesian dangdut singer (born 1992) Ayu Ting TingBornAyu Rosmalina (1992-06-20) 20 June 1992 (age 31)Depok, West Java, IndonesiaOccupationsSingerCelebrityHostBusinesspersonTelevision PersonalityActress[1]Musical careerGenresDangdutpopYears active2006–present Musical artist Ayu Rosmalina (born 20 June 1992),[2] better known by her stage name Ayu Ting Ting (also spelled Ayu Tingting) is an Indonesian dangdut singer and one of the Indonesian Dangdut Divas[3][...

 

British nurse (1865-1940) Portrait of Bagot c. 1903 Theodosia, Lady Bagot, RRC (née Leslie; 1865 – 21 February 1940) was a British nurse, benefactor and author. She founded and served in field hospitals during the Second Boer War, the First Balkan War, and the First World War, for which she was awarded a number of British and foreign decorations. A devout Christian, she was active in the Anglican Church Army. Biography She founded the Portland Hospital and accompanied it to South Africa du...

Hawkinsin Names IUPAC name 2-Amino-3-[[2-(carboxymethyl)-2,5-dihydroxy-1-cyclohex-3-enyl]sulfanyl]propanoic acid Other names (2-L-Cystein-S-yl-1,4-dihydroxycyclohex-5-en-1-yl)acetic acid Identifiers CAS Number 63224-90-8 Y 3D model (JSmol) Interactive image ChEBI CHEBI:149584 PubChem CID 173909 SMILES C1C(C=CC(C1SCC(C(=O)O)N)(CC(=O)O)O)O Properties Chemical formula C11H17NO6S Molar mass 291.32 g/mol Except where otherwise noted, data are given for materials in their st...

 

English ecclesiastical festival A rushbearing procession at Long Millgate, Manchester painted by Alexander Wilson, 1821 Rushbearing is an old English ecclesiastical festival in which rushes are collected and carried to be strewn on the floor of the parish church. The tradition dates back to the time when most buildings had earthen floors and rushes were used as a form of renewable floor covering for cleanliness and insulation.[a] The festival was widespread in Britain from the Middle ...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!