Федэрыка Барочы

Федэрыка Барочы
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 1535[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1612(1612-09-30)[4][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, рысавальнік
Мастацкі кірунак Адраджэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Федэрыка Барочы, народжаны Федэрыка Фіёры, названы Фіёры да Урбіна (іт. Federico Barocci; нарадзіўся ў 1526/1535 годзе, Урбіна — 30 верасня 1612, Урбіна) — найбуйнейшы італьянскі жывапісец і гравёр эпохі позняга маньерызму.

Жыццё і творчасць

Барочы вывучаў мастацкае майстэрства спачатку ў атэлье свайго бацькі-скульптара, выхадца з Мілана Амброджыа да Федэрыка Барочы, унука вядомага міланскага разьбяра Амброджыа да Мілана, затым — у Батыста Франка (1518—1558). Скончыў адукацыю ў свайго дзядзькі, архітэктара Барталамеа Генга, дзе вывучаў геаметрыю і законы перспектывы.

Брат герцага Урбіна Гвідабальда II дэла Роверы, кардынал Джуліа дэла Роверэ, запрасіў мастака ў 1548 годзе ў Рым, дзе апошні вывучаў жывапіс Рафаэля і Карэджыа. Пасля некалькіх гадоў знаходжання ў Рыме Барачы вярнуўся ва Урбіна, дзе піша некалькі выдатных палотнаў (напрыклад, напісаныя ў 1557 годзе для кафедральнага сабора Урбіна «Святую Цэцылію» і «Пакутніцтва св. Себасцьяна», у якіх адгадваецца ўплыў Карэджыа).

У 1560 годзе мастак вяртаецца ў Рым і працуе ў майстэрні братоў Тадэа і Федэрыка Цукара, якія былі ў другой палове XVI стагоддзя галоўнымі прадстаўнікамі мастацтва маньерызму ў Рыме. У 1560 годзе ён піша, разам з Федэрыка Цукара і на заказ папы Пія IV фрэскі ў Бельведэры Ватыканскіх садоў. Гэтыя яго «Чатыры дабрадзейнасці» паказваюць вялізны талент маладога мастака. Падчас выканання гэтай працы Барочы цяжка захворвае, па ўсёй бачнасці з прычыны атручвання, якім быў «абавязаны» зайздроснікам свайго таленту. У сувязі са слабасцю пасля хваробы наступныя некалькі гадоў Барочы мала малюе. У 1563—1564 годзе ён вяртаецца ва Урбіна. Усе спробы караля Іспаніі, вялікага герцага Тасканскага і імператара Рудольфа II зрабіць з Ф.Барочы свайго прыдворнага мастака поспехам не ўвянчаліся — майстар да канца сваіх дзён заставаўся ў родным горадзе Урбіна.

Зноскі

  1. Federico Barocci
  2. а б Lavini M. A., Petrucci A. Federico, detto il Fiori Barocci // Dizionario Biografico degli Italiani — 1964. — Vol. 6. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119256908 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #119256908 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!