Факультэт павышэння кваліфікацыі (з 1 студзеня 2012 года — факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі) быў створаны на базе Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі 5 мая 1976 года і з’яўляецца адным з найважнейшых структурных падраздзяленняў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Дзейнасць факультэта накіравана на забеспячэнне прафесійнага развіцця і задавальненне пазнавальных патрэб кіраўнікоў і выкладчыкаў устаноў усіх узроўняў прафесійнай музычнай адукацыі, а таксама выкладчыкаў устаноў адукацыі гуманітарнага профілю (адпаведнай кваліфікацыі), прадстаўнікоў канцэртных арганізацый і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі культуры і мастацтва.
Асноўныя напрамкі
павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў
перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў
прафесійная падрыхтоўка рабочых (служачых)
кваліфікацыйны экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне (пацвярджэнне) вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (для педагагічных работнікаў)