Факультэт народных інструментаў БДАМ — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Гісторыя
Дзейнасць аддзялення народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі пачалася ў 1937 годзе, калі быў адкрыты клас народных інструментаў, у якім спачатку навучаліся некалькі студэнтаў па спецыяльнасцях цымбалы, баян, домра і балалайка.
У 1949 годзе была арганізавана кафедра народных інструментаў, якую ўзначаліў выдатны цымбаліст-віртуоз, заснавальнік беларускай прафесійнай цымбальнай школы, мастацкі кіраўнік і дырыжор Дзяржаўнага народнага аркестра БССР Іосіф Іосіфавіч Жыновіч, якому пазней прысвоілі ганаровае званне Народны артыст. На педагагічную работу на кафедры былі запрошаны адораныя выпускнікі: Георгій Іванавіч Жыхараў (балалайка, домра), Эльфрыда Мікалаеўна Азарэвіч (баян), Самуіл Львовіч Ратнер (дырыжыраванне). Пасля І. І. Жыновіча кафедрай кіравалі такія вядомыя музыканты, як дацэнт Г. І. Жыхараў і заслужаны дзеяч культуры БССР, прафесар Міхаіл Рыгоравіч Солапаў (баян). У канцы 1960-х гадоў быў адкрыты клас акардэона, у 1977 годзе — гітары, у 2005 годзе — мандаліны.
Кафедры
- Кафедра баяна і акардэона
- Кафедра струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў
- Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Дэканы
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Факультэты | | |
---|
Іншае | |
---|