«У Бругэ» (англ.: In Bruges) — мастацкі фільм 2008 года рэжысёра Марціна Мак-Донаха[15]. Агучаны па-беларуску творчым аб’яднаннем «Лагодны Цмок».
Пасля таго, як наёмныя забойцы Рэй і Кен правалілі ў Лондане важнае заданне, іх злосны шэф Гары загадвае ім адправіцца ў Бругэ і не высоўвацца. Апынуўшыся ў старадаўнім бельгійскім гарадку, Рэй ад няма чаго рабіць фліртуе з мясцовай красуняй, пакуль Кен атрымлівае асалоду ад жыцця і нечаканага адпачынку. Здаецца, нішто не прадвяшчала бяды ў спакойным горадзе…
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 24 кінаўзнагародамі і яшчэ 55 намінацыямі[16].