Ульянаўск (руск.: Ульяновск; да 1780 — Сінбірск, да 1924 — Сімбірск) — горад у Расіі, цэнтр Ульянаўскай вобласці. Знаходзіцца на берагах ракі Волгі і Свіягі. Насельніцтва горада складае 623,1 тыс. жыхароў (па даных 2005 года).
Гісторыя
Заснаваны ў 1648 годзе як крэпасць Сінбірск. У 1670 годзе трымаў аблогу атрадаў Сцяпана Разіна. З пачатку XVIII ст. — у Казанскай губерні. З 1780 года — цэнтр Сімбірскага намесніцтва, з 1796 года — губернскі горад. У XIX ст. стаў адным з паволжскіх цэнтраў гандлю хлебам, рыбай, лесам; развівалася харчовая прамысловасць. У 1898 годзе быў злучаны чыгункай з Інзой, у пачатку XX ст. — з Бугульмой.
З 22 ліпеня па 12 верасня 1918 года горад быў захоплены белачэхамі. 9 мая 1924 года ў гонар У. І. Леніна Сімбірск быў перайменаваны ва Ульянаўск. З 1928 года ўваходзіў у Сярэдняволжскую вобласць (затым край), з 1936 года — у Куйбышаўскую вобласць. У гады Вялікай Айчыннай вайны у г. Ульянаўск быў эвакуіраваны шэраг прамысловых прадпрыемстваў.
Адукацыя
Ульянаўскі дзяржаўны ўніверсітэт
Ульянаўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Ульянаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. М. Ульянава
Ульянаўская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Ульянаўскі інстытут грамадзянскай авіяцыі імя Галоўнага маршала авіяцыі Б. П. Бугаева
Тэатры
Ульянаўскі абласны драматычны тэатр імя Івана Ганчарова
Ульянаўскі абласны тэатр лялек імя Валянціны Лявонцьевай