Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў

Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў
Дата нараджэння 1858
Дата смерці 1920
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Крыжаўзвіжанская царква

Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў (1858 — 1920) — грамадзянскі інжынер, архітэктар, чыё творчае жыццё цесна звязана з беларускімі землямі.

Біяграфія

Адукацыя

Пачатковую адукацыю атрымаў у сумскім рэальным вучылішчы[1]. У 1880 годзе паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, які скончыў у 1866 годзе са званнем грамадзянскага інжынера і правам на чын X класу[1].

Прафесійная дзейнасць

Адразу пасля выпуску з інстытута заняў пасаду тэхніка пры херсонскім губернскім земстве, а праз тры гады пераведзены малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення Віцебскага губернскага праўлення[1].

У 1895—1901 гадах Віцебскі губернскі архітэктар  (руск.), у 1901—1909 — губернскі інжынер у Віцебску. Адначасова ў 1895—1917 гадах Полацкі епархіяльны архітэктар[1].

Праекты

3 1887 года ажыццяўляў тэхнічны нагляд за будаўніцтвам у павятовых гарадах губерні Лепелі, Себежы, Люцыне, Рэчыцы. Паводле праектаў Коршыкава і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны ў Крыжаўзвіжанская царква ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры (1897), Свята-Увазнясенская царква ў Лужасне[крыніца?], у Віцебску жаночая Марыінская гімназія (1902), рэканструяваны будынкі духоўнай кансісторыі (1900) і губернатарскага дома (1916), вялося будаўніцтва пазямельна-сялянскага банка (1912—15, аўтар інжынер К. Тарасаў). Выканаў праекты цэркваў і ажыццяўляў іх будаўніцтва ў вёсках Нача і Марцінава Лепельскага павета, Старая Слабада?! Люцынскага павета, Чурылава (1900) і Нова-Замшаны (1905) Дрысненскага павета; Астроўскае і Таралева (1903) Віцебскага павета (перабудова апошніх), праектаваў і будаваў царкоўнапрыходскія школы, жылыя дамы[2].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!