Уг'ен Вангчук (1862 — 21 жніўня1926) — першы кароль Бутана. У 1907 годзе ён узышоў на трон, заснаваў новую дынастыю і аб'яднаў Бутан. Да гэтага ён быў пенлопам (губернатарам) дзонга Тонгса. Знаходзячыся ў цэнтральным Бутане, ён змог перамагчы сваіх супернікаў у грамадзянскіх войнах і хваляваннях ў 1882—1885 гг.