Тэадрос II (1818 Шэрхі, правінцыя Куара — 13 красавіка 1868) — імператар (нгусэ нэгэст) Эфіопіі ў 1855—1868 гадах.
Спрабуючы ператварыць Эфіопію ў моцную цэнтралізаваную дзяржаву, пачаў правядзенне шэрагу рэформ з мэтай аб'яднання ў руках вярхоўнага кіраўніка ўсіх дзяржаўных даходаў. Пры гэтым былі зменшаны падаткі з сельскага насельніцтва. Займаўся стварэннем адзінай арміі, забараніў гандаль рабамі.
Рэформы Тэадроса II выклікалі незадаволенасць і супраціў шэрагу буйных феадалаў і князёў Эфіопіі. Князёў падтрымалі англічане, якія, бачачы ва ўсталяванні моцнай цэнтральнай улады на чале з Тэадросом пагрозу сваім інтарэсам у Афрыцы, развязалі англа-эфіопскую вайну 1867—1868. Пасля ўзяцця англа-індыйскімі войскамі крэпасці Мэкдэла Тэадрос II, не жадаючы здавацца ў палон, скончыў жыццё самагубствам.