Тэадор Куодзіс

Тэадор Куодзіс
Дата нараджэння 12 студзеня 1861(1861-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 1917(1917-07-09) (56 гадоў)
Месца смерці
Жонка Юзэфа Кодзіс[d]
Дзеці Зоф’я Кодзіс-Фрэер[d]
Род дзейнасці урач, хірург, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера хірургія, уралогія і кардыяхірургія[d]
Альма-матар

Тэадор (Фёдар Казіміравіч) Куодзіс (1861 — 1917) — беларускі, расійскі і амерыканскі хірург[1]. Доктар медыцыны (1903)[2].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў сям’і беззямельнага літоўскага селяніна Казіміра Куодзіса і літоўскай татаркі Эміліі Мархелевічайтэ[3][4][5] ў в. Рамігала Панявежыскага павета Ковенскай губерні (Літва).

Сям’я жыла сціпла, але імкнулася даць адукацыю здольнаму сыну. Пачатковую адукацыю Т. Куодзіс атрымаў дома ў бацькоў, а потым паступіў у Шавельскую гімназію, дзе прабыў да 1882 года і атрымаў атэстат сталасці[6]. З г. Шаўлі ён накіраваўся ў 1882 годзе ў Пецярбург, дзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт універсітэта, дзе прымаў актыўны ўдзел у студэнцкіх хваляваннях, з-за чаго быў адлічаны з універсітэта[6].

Няўдаламу студэнту давялося эмігрыраваць. Ён аднавіў заняткі ў Лейпцыгскім універсітэце, але ўжо на медыцынскім факультэце[6].

Падчас навучання ён меў зносіны з кампаніяй студэнтаў-землякоў, якія падзялялі яго дэмакратычныя погляды. Раз у тыдзень навучэнцы з Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны збіраліся ў адной з кватэр, дзе яны жылі, каб абмеркаваць надзённыя пытанні. Сярод іншых там ён пазнаёміўся і пасябраваў з Л. Кшывіцкім  (руск.), які пазней стаў першым перакладчыкам «Капітала  (руск.)» К. Маркса на польскую мову[6].

У Лейпцыгу Т. Куодзіс працягваў падтрымліваць сувязь з нарадавольцамі, атрымліваў ад іх нелегальныя выданні, што прывяло да канфліктаў з паліцыяй. У 1886 годзе Т. Куодзіс пакінуў Лейпцыг, вучыўся ва ўніверсітэце ў Страсбургу, які належаў тады Германіі, а затым у Цюрыху. У Швейцарыі ён зблізіўся з дзеячамі польскай марксісцкай групы «Пралетарыят». Па іх ініцыятыве Т. Куодзіс увайшоў у групу рэвалюцыянераў, якія рыхтавалі замах і на рускага цара, і на германскага кайзера. Бомбы для замаху рыхтавалі нарадавольцы І. Дземба[7] і А. Дзембскі  (польск.). Выпрабаванні выбухоўкі скончыліся трагічна: І. Дземба загінуў, а А. Дзембскага цяжка параніла. Агалоска заахвоціла тэрарыстаў адмовіцца ад сваёй задумы. Перапалоханыя швейцарскія ўлады сталі прыгнятаць рэвалюцыйных эмігрантаў з Расіі.

У 1889 годзе ў Страсбургскім універсітэце абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцыны. У 1891 годзе Т. Куодзіс здаў экзамен у Пецярбургскай ваенна-медыцынскай акадэміі на права медыцынскай практыкі ў Расіі[1].

За актыўную антыўрадавую дзейнасць (меў выразныя намеры стварыць прыладу для забойства цара[8]) быў арыштаваны паліцыяй. Пасля вызвалення на парукі эміграваў у ЗША[6].

У ЗША

Там спачатку жыў у Чыкага, дзей займаўся медыцынскай практыкай і працягваў рэвалюцыйную прапаганду і асветніцкую дзейнасць сярод працоўных. Ён выступаў за яднанне рабочых па-за межамі мовы, на якой яны гавораць. Чытаў лекцыі ў Народным універсітэце для працоўных-імігрантаў з Польшчы, Літвы і Беларусі, а таксама ў спецыяльным аддзяленні Чыкагскага ўніверсітэта для асоб без сярэдняй адукацыі (так званым аддзяленні «пашырэння універсітэта»)[6].

У 1895 годзе Куодзісы перажылі смерць гадавалага сына.

У 1896—1901 гадах узначальваў кафедру паталогіі і паталагічнай анатоміі ва ўніверсітэце імя Джорджа Вашынгтона  (руск.) ў г. Сент-Луіс (Місуры)[6].

Вяртанне на радзіму

Т. Куодзіс не пакідаў спробы дамогчыся дазволу вярнуцца ў Расійскую імперыю[9], але гэта здарылася толькі ў 1901 годзе, калі яны з жонкай і дачкой вярнуліся і пасяліліся ў доме сваіх бацькоў у в. Дауканяй  (літ.) (Літва)[1].

У 1904 годзе Т. Куодзіс пераехаў у Мінск, дзе правяла дзяцінства і юнацтва яго жонка. Працаваў хірургам у губернскай (2-й клінічнай  (руск.)) бальніцы. Ён рэарганізаваў хірургічнае аддзяленне і зрабіў яго буйным цэнтрам лячэбнай дапамогі насельніцтву. Т. Куодзіс усяго сябе аддаваў працы: рабіў па 6-7 аперацый днём і да 3-4 ноччу, кансультаваў і апераваў ў іншых бальніцах горада[1]. Толькі ў 1913 годзе ў гэтым аддзяленні на 1302 хворых было зроблена 1723 аперацыі, у тым ліку 192 чэравасячэнні  (руск.), 165 грыжасячэнняў  (руск.), 30 умяшанняў з нагоды ушчэмленых грыж, 52 аперацыі з нагоды апендыцыту, 36 аперацый з нагоды завароту кішак  (руск.), 20 выдаленняў маткі  (руск.), паражанай новаўтварэннямі і інш[6].

Т. Куодзіс пісаў:

" Не было ні аднаго трывалага паляпшэнні ў хірургіі, каб мы яго не зведалі і не ўжывалі да сваіх хворых адразу ж пасля яго з'яўлення. Успомнім толькі ўвядзенне похвавых чэравасячэнняў; прымяненне ёднай настойкі[10] для абеззаражання аперацыйнага поля - метад, які мы ўжылі яшчэ раней Гросіха (італ.: Antonio Groccich)[11][12], раней, чым ён абышоў увесь свет, далей разнастайныя спосабы разрэзаў і швоў, палепшаныя спосабы ампутацыі канечнасцяў, лячэнне пераломаў, найноўшыя спосабы наркозу, абязбольвання, мясцовага і агульнага і т. д. і т. п. "

З 1914 года — загадчык лазарэта Земскага саюза пры пажыўным пункце на Віленскім вакзале[13].

Самааддана працаваў Т. Куодзіс у гады Першай сусветнай вайны, калі ў прыфрантавым Мінску была разгорнутая сетка шматлікіх шпіталяў. «Безнадзейных» параненых ён прасіў накіроўваць да сябе ў земскую бальніцу і выходжваў іх там так, што смяротнасць у ёй не перавышала 2-3 %. У часы, калі антыбіотыкі яшчэ не былі вынайдзеныя, жыццё цяжкапараненых залежала найперш ад майстэрства хірурга і дбайнасці догляду сядзелак[6].

У час Курлоўскага расстрэлу ён знаходзіўся на Прывакзальнай плошчы, там ён аказваў першую дапамогу параненым і адпраўляў іх у губернскую бальніцу[6].

Памёр ад хваробы сэрца ў 1917 годзе[1].

Навуковая дзейнасць

Падчас працы хірургам Мінскай губернскай бальніцы (1904—1917) адным з першых зрабіў аперацыі па перасадцы хворым мачаточніка ў мачавы пузыр, стварэнні штучнага мачавога пузыра, накладання швоў на сэрцы[1].

Пастаянна прыязджаў у Пецярбург, дзе ў ваенна-медыцынскай акадэміі праводзіў вопыты па ажыўленні астуджанага арганізма. Вынікі даследаванняў абагульніў у дысертацыйнай працы «Пераахаладжэнне жывёльнага арганізма» (1903). Вучоны астуджаў жаб да тэмпературы −10 ° С і ніжэй, затым саграваў іх, і тыя скакалі і плавалі ў вадзе, як і да замарожвання[1].

Асобныя творы

  • «Переохлаждение животного организма. Дис. на степ. д-ра мед.» (СПб., 1903)
  • «О числе пищевых единиц в больничном пайке Минской губернской земской больницы» (Минск, 1914)

Грамадскае жыццё

Т. Куодзіс заставаўся верным сваім юнацкім ідэалам. У 1905-1906 гадах на яго кватэры на Юр'еўскай вуліцы (якая была адносна бяспечнай, паколькі размяшчалася насупраць жылля паліцмайстара) праводзіліся сходы рэвалюцыянераў. Урач дапамагаў ім грашыма[6].

Т. Куодзіса адрознівалі высокія гуманістычныя ідэалы: ад бедных хворых ён ніколі не браў ганарару. Ён быў інтэрнацыяналістам, падтрымліваў беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Па ўспамінах яго дачкі З. Кодзіс-Фрэер, яго сям'я сябравала з сям'ёй Янкі Купалы[6].

Нягледзячы на медыцынскую адукацыю, Т. Куодзіс цікавіўся самалётабудаўніцтвам і астраноміяй і ведаў іх на дастаткова высокім узроўні[6].

Сям’я

У 1889 годзе ажаніўся з Юзэфай Фабіянай з Крыжаноўскіх  (польск.)[14][15] (1865—1940), якая была філосафам, псіхолагам, феміністкай і выкладчыцай[16].

  • Дачка Зоф’я Кодзіс-Фрэер (польск.: Zofia Kodis-Freyer; 1899—1992) — мастачка, удзельніца падполля супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Варшаве, вязень гітлераўскіх канцлагераў і турам, жыла ў Варшаве[17]. Была замужам за прамыслоўцам Эдвардам Фрэерам. Іх дачка Ядвіга Ліпіньска  (польск.) стала вядомым польскім археолагам-егіптолагам, а сын Мацек памёр у дзяцінстве[18]
  • Сын Эразм (1894-95) — памёр маленькім[19]

Зноскі

  1. а б в г д е ё Теодор Куодис (Федор Казимирович) Кодис(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Кодис, Теодор Казимирович (доктор медицинских наук ; 1861—1917) (руск.)
  3. Грицкевич В. П. Передовой врач Теодор Куодис // Материалы IX Межресп. конф. по истории естествознания и техники в Прибалтике. Вильнюс, 1972. С. 51-54.
  4. Grickevicius V. Revolucionerius, mokslininkas, gydytojas // Mokslas ir gyvenimas. 1973. N 9. P. 14-16
  5. Krajewski J. Kodis Teodor //PSB (Wrocław). 1967. Т. 13, z. 57. S. 245-246.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м У истоков науки оживления Архівавана 29 сакавіка 2017. (руск.)
  7. Дембо, Исаак Вульфович (руск.)
  8. O polskim «Szakalu» i Józi, co nie chciała Niemców (польск.)
  9. Письмо Т. К. Куодису от вице-консула Российского императорского консульства в Чикаго от 20 ноября 1895 г. (№ 328)
  10. МЭСБЕ/Йодная настойка
  11. Метод Гроссиха
  12. Н. П. Аржанов. Пятьдесят третий элемент. Тинктура на операционных полях (руск.)
  13. Кодис Федор Казимирович (руск.)
  14. Bieliński /. Uniwersytet Wileński. Kraków, 1899-1900. T. 2, 845 s.; T. 3. 734 s.
  15. Krajewski T. Kodisowa Józefa Fabianna//PSB (Wrocław). 1967. T. 13, z. 57. S. 246-248.
  16. Józefa Fabianna Kodis z Krzyżanowskich, Wspomnienia z lat ok. 1870—1890, Warszawa, Biblioteka Narodowa, sygn. akc. 13660
  17. Zofia Kodis-Freyer, Wspomnienia, Warszawa, Biblioteka Narodowa, sygn. akc. 11258
  18. Maciek Freyer (Freyer) (польск.)
  19. Erazm Kodis (Kodis) (польск.)

Літаратура

  • Грицкевич В. П. Передовой врач Теодор Куодис // Материалы IX Межресп. конф. по истории естествознания и техники в Прибалтике. Вильнюс, 1972. С. 51-54.
  • Grickevicius V. Revolucionerius, mokslininkas, gydytojas // Mokslas ir gyvenimas. 1973. N 9. P. 14-16
  • Krajewski J. Kodis Teodor //PSB (Wrocław). 1967. Т. 13, z. 57. S. 245-246.

Спасылкі

Read other articles:

Questa voce o sezione sull'argomento fiction televisive statunitensi non cita le fonti necessarie o quelle presenti sono insufficienti. Commento: Molte note non sono fonti, ma note esplicative. Puoi migliorare questa voce aggiungendo citazioni da fonti attendibili secondo le linee guida sull'uso delle fonti. Segui i suggerimenti del progetto di riferimento. ColomboImmagine tratta dalla sigla della serie.PaeseStati Uniti d'America Anno1968-1978 (st. 1-7)1989-2003 (st. 8-11) Formatoserie T...

 

Cristo FernándezFernández tahun 2023LahirCristóbal Fernández27 Januari 1991 (umur 32)Guadalajara, Jalisco, MeksikoPekerjaanAktorTahun aktif2016–sekarang Cristóbal Fernández (lahir 27 Januari 1991)[1] adalah aktor asal Meksiko. Ia terkenal karena memerankan Dani Rojas dalam serial komedi Apple TV+, Ted Lasso. Awal kehidupan Cristóbal Fernández lahir pada 27 Januari 1991, di Guadalajara, Jalisco. Dia menemukan kecintaannya pada sepak bola di usia muda.[2] Kec...

 

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Ubli, Podgorica – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (January 2021) (Learn how and when to remove this template message) Village in Podgorica, MontenegroUbli УблиVillageUbliLocation within MontenegroCoordinates: 42°29′26″N 19°23′45″Eþ...

Montañas Virunga Ubicación geográficaCoordenadas 1°25′45″S 29°32′54″E / -1.4291666666667, 29.548333333333Ubicación administrativaPaís  República Democrática del Congo Ruanda UgandaCaracterísticasMáxima cota Monte Karisimbi (4,51 km)Longitud 80 kmMapa de localización Montañas Virunga Ubicación (Ruanda).[editar datos en Wikidata] Mont Nyiragongo. Las montañas Virunga son una cadena de volcanes en África oriental, a lo la...

 

Four engine military transport aircraft C-17 redirects here. For other uses, see C17 (disambiguation). C-17 Globemaster III The prototype C-17, known as T-1, on a test flight in 2007 Role Strategic and tactical airlifterType of aircraft National origin United States Manufacturer McDonnell Douglas / Boeing First flight 15 September 1991 Introduction 17 January 1995 Status In service Primary users United States Air ForceIndian Air Force Royal Air Force See Operators for others Produced 1991

 

الأمير صباح الدين معلومات شخصية اسم الولادة محمد صباح الدين الميلاد 13 فبراير 1879(1879-02-13)إسطنبول الوفاة 30 يونيو 1948 (69 سنة)كانتون نيوشاتل الجنسية عثماني العرق تركي خائن الأب داماد محمود باشا الأم سنيحة سلطان أقرباء داماد خليل رفعت باشا الكرجي (جد)  عائلة السلالة العثمانية 

Пукара в Тілкарі, Перу Пукара (pucara) — тип укріплення в державах Пукара, Колья та імперії інків Тауантінсую. За часи останніх спорудження пукара досягло найбільшого розвитку та поширення: від сучасного Еквадору до Чилі. З мови кечуа пукара перекладається як фортеця. Істо

 

1894 Costa Rican general election ← 1889 4–6 February 1894 (popular vote)1 April 1894 (electoral college) 1897 → Presidential election   Nominee Rafael Yglesias Castro José Gregorio Trejos Gutiérrez [es] Félix Arcadio Montero Monge Party Civil Catholic Union PID Electoral vote 298 189 62 Percentage 52.84% 33.51% 10.99% President before election José Joaquín Rodríguez Constitutional Elected President Rafael Yglesias Castro Civil General elec...

 

Festival in Hanover, Lower Saxony, Germany This article does not cite any sources. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Hanover Schützenfest – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (August 2021) (Learn how and when to remove this template message) The Hanover Schützenfest (German: Schützenfest Hannover) in Hanover, Germany is the largest marksme...

American college basketball season 1990–91 Mississippi State Bulldogs men's basketballNCAA tournament, Round of 64ConferenceSoutheastern ConferenceRankingCoachesNo. 18APNo. 21Record20–9 (13–5 SEC)Head coachRichard Williams (5th season)Assistant coachRick Stansbury (1st season)Home arenaHumphrey ColiseumSeasons← 1989–901991–92 → 1990–91 Southeastern Conference men's basketball standings vte Conf Overall Team W   L   PCT W   L...

 

American professional wrestler Snot DudleySnot Dudley in September 2005Birth nameMichael DeekBorn (1970-06-21) June 21, 1970 (age 53)Copiague, New York, US[1]Professional wrestling careerRing name(s)Anthony Michaels[2]Fire[3]Mikey Deek[4]Snot Dudley[1]Billed height6 ft 2 in (1.88 m)Billed weight253 lb (115 kg)[2]Billed fromNew York City, New York[2]The hills of Charleston, Pennsylvania (ECW)Trained byTim Hor...

 

У Вікіпедії є статті про інші значення цього терміна: Синдром (значення). Синдром Дабіна — ДжонсонаСпеціальність педіатрія і гепатологіяКласифікація та зовнішні ресурсиМКХ-11 5C58.02МКХ-10 E80.6OMIM 237500DiseasesDB 3982MedlinePlus 000242MeSH D007566 Синдро́м Да́біна-Джо́нсона — синдром спадко...

Rapid transit station in San Francisco Bay Area For the film, see Fruitvale Station. FruitvaleFruitvale station in March 2018General informationLocation3401 East 12th StreetOakland, CaliforniaCoordinates37°46′29″N 122°13′27″W / 37.7748°N 122.2241°W / 37.7748; -122.2241Owned bySan Francisco Bay Area Rapid Transit DistrictLine(s)BART A-LinePlatforms2 side platformsTracks2Connections AC Transit: O, 1T, 14, 19, 20, 21, 39, 47, 51A, 54, 62, 706, 801, 851Construc...

 

1979 studio album by Claudja BarryFeel the FireStudio album by Claudja BarryReleasedNov. 1979 (Europe), Jan. 1980 (US)Recorded1979StudioMusicland Studios & Union Studios, Munich, Rusk Sound Studios, HollywoodGenreDanceLength38:01LabelLollipop RecordsProducerJurgen S. KorduletschClaudja Barry chronology I Wanna Be Loved By You(1978) Feel the Fire(1979) Made in Hong Kong(1981) Professional ratingsReview scoresSourceRatingAllmusic [1] Overview Feel the Fire is Claudja Barry's...

 

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: The Family Roe: An American Story – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (June 2022) (Learn how and when to remove this template message) First editionAuthorJoshua PragerCountryUnited StatesLanguageEnglishGenreNonfiction; biographyPublishedSeptember 14, ...

Township in Seremban, Negeri Sembilan, Malaysia This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Bandar Sri Sendayan – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (March 2016) (Learn how and when to remove this template message) Masjid Sri Sendayan, the largest mosque in Negeri Sembilan Bandar Sri Sendayan in...

 

Ultra-Romanticism (Portuguese: Ultrarromantismo) was a Portuguese and Brazilian literary movement that took place during the second half of the 19th. Aesthetically similar to (but not exactly the same as) the German- and British-originated Dark Romanticism, it was typified by a tendency to exaggerate the norms and ideals of Romanticism, namely the value of subjectivity, individualism, amorous idealism, nature and the medieval world. The Ultra-Romantics generated literary works of highly conte...

 

Sumber referensi dari artikel ini belum dipastikan dan mungkin isinya tidak benar. Mohon periksa, kembangkan artikel ini, dan tambahkan sumber yang benar pada bagian yang diperlukan. (Pelajari cara dan kapan saatnya untuk menghapus pesan templat ini) JatiwangiDesaNegara IndonesiaProvinsiJawa TengahKabupatenTegalKecamatanPagerbarangKode pos52462Kode Kemendagri33.28.05.2007 Jatiwangi merupakan salah satu desa yang berada di kecamatan Pagerbarang, Kabupaten Tegal, provinsi Jawa Tengah, Indo...

Type of astronomy magnifier Diagram of the lightpath through a Gregorian telescope The Gregorian telescope is a type of reflecting telescope designed by Scottish mathematician and astronomer James Gregory in the 17th century, and first built in 1673 by Robert Hooke. James Gregory was a contemporary of Isaac Newton. Both often worked simultaneously on similar projects. Gregory's design was published in 1663 and pre-dates the first practical reflecting telescope, the Newtonian telescope, built ...

 

Hawthorne Heights Datos generalesOrigen Dayton, Ohio Información artísticaGénero(s) Pop punk[1]​ Post-hardcore[2]​[1]​[3]​[4]​Período de actividad 2001 – presenteDiscográfica(s) Victory Records(2001-2009) Wind-Up Records(2009-presente)WebSitio web www.hawthorneheights.comMiembros JT WoodruffMicah CarliMatt RidenourEron BucciarelliExmiembros Casey Calvert †[editar datos en Wikidata] Hawthorne Heights es una banda de post-hardcore/pop-p...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!