Бітва адбылася 21 кастрычніка 1805 года ў Атлантычным акіяне каля мыса Трафальгар, непадалёк ад іспанскага порта Кадыс. З брытанскага боку у бітве прымалі ўдзел 27 лінкораў, 4 фрэгаты, 2 шлюпы, з франка-іспанскага — 33 (18 французскіх, 15 іспанскіх[1][2]) лінкоры, 5 фрэгатаў, 2 шлюпы. Брытанскай эскадрай камандаваў адмірал Гарацыа Нельсан, франка-іспанскай — віцэ-адмірал П’ер дэ Вільнёў.
Ход бітвы
Па загадзе Напалеона I франка-іспанская эскадра, са жніўня 1805 года заблакіраваная ў раёне Кадыса, 20 кастрычніка выйшла ў мора, каб без бою прарвацца ў Міжземнае мора. 21 кастрычніка пры спробе ўхіліцца ад сустрэчы з караблямі Нельсана, эскадра Вільнёва павярнула на поўнач, у выніку чаго страціла шмат часу і парушыла строй. Брытанскія сілы атакавалі і перарэзалі яе цэнтр і ар’ергард двума калонамі (15 і 12 караблёў). Авангард Вільнёва ў гэты час працягваў рух на поўнач і з вялікім спазненнем пайшоў на дапамогу. Бітва доўжылася 5 гадзін 30 хвілін[2].
Вынікі
Бітва скончылася пераканаўчай перамогай брытанцаў. У ходзе бітвы фрнка-іспанская эскадра страціла 18 караблёў (17 з іх былі захоплены) і каля 7000 чалавек. Брытанская эскадра страціла каля 1700 чалавек. Быў смяротна паранены адмірал Нельсан. Поспех быў дасягнуты дзякуючы новай тактыцы манеўранага бою, якую ўпершыню выкарыстаў рускі адмірал Ф. Ф. Ушакоў, і пераняў Нельсан[2].
Перамога ў Трафальгарскай бітве забяспечыла Вялікабрытаніі панаванне на моры і ўскладніла сувязь Францыі з калоніямі.
Трафальга́рское сраже́ние 1805 // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 173. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Трафальга́рська би́тва 1805 // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 331. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с. (укр.)