У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Трапарова.
«Трапарова» |
---|
|
Маскоўскі метрапалітэн |
станцыя ў лютым 2015 года |
Дата адкрыцця |
8 снежня 2014 года[1] |
Праектная назва |
Нікуліна, Алімпійская вёска |
Раён |
Трапарова-Нікуліна, Цёплы Стан |
Акруга |
ЗАА, ПЗАА |
Тып |
аднасводчатая мелкага залажэння |
Глыбіня залажэння, м |
12[2] |
Тып платформаў |
астраўная |
Форма платформаў |
прамая |
Даўжыня платформаў, м |
162[3] |
Шырыня платформаў, м |
12[3] |
Архітэктары |
А. І. Тарасаў, Н. Д. Дзееў, Д. Ж. Палякоў |
Узведзена |
ТАА «Тунэль-2001» і БМУ-3 |
Выхад да вуліц |
Ленінскі праспект Рузская вуліца Вуліца Астравіцянава Вуліца Акадэміка Анохіна Трапароўскі парк |
Наземны транспарт |
А: 144, 227, 227да, 281, 309, 343, 518, 553, 385, 611, 642, 707, 720, 816, 877, 1147 |
Час адкрыцця |
5:40(н) / 5:35(ц) |
Час закрыцця |
1:00 |
Суседнія станцыі |
Паўднёва-Заходняя і Румянцава |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Трапарова» — станцыя Маскоўскага метрапалітэна, размешчана на Сакольніцкай лініі паміж станцыямі «Паўднёва-Заходняя» і «Румянцава». Знаходзіцца на мяжы раёнаў Трапарова-Нікуліна і Цёплы Стан, да паўднёвага захаду ад месца зліцця праспекта Вярнадскага і Ленінскага праспекта. Станцыя была адкрыта 8 снежня 2014 года[1] і стала канечнай паўднёвага радыуса лініі да яе падаўжэння 18 студзеня 2016 года на адзін перагон да станцыі «Румянцава».
Вестыбюлі
Станцыя размешчана на цотным боку Ленінскага праспекта. На станцыі ёсць два падземныя вестыбюлі з падземнымі пераходамі пад Ленінскім праспектам. З паўднёва-заходняга вестыбюля можна выйсці да жылога мікрараёна па няцотным боку Ленінскага праспекта, а з паўночна-ўсходняга — на цотны бок Ленінскага праспекта, да Рузскай вуліцы і Трапароўскага лесапарка[4]. Наземныя павільёны вырашаны ў стылі мінімалізму. Станцыя мае сістэму ліфтаў, што забяспечваюць доступ з наземнай паверхні на ўзровень касавай залы і на платформу[5].
Зноскі
Спасылкі