Тормес (ісп.: Tormes) — рака ў Іспаніі, прыток Дуэра. У горадзе Саламанка цераз Тормес перакінуты старажытны арачны мост; 15 арак захаваліся з часоў Старажытнага Рыма. Вышэй Саламанкі па цячэнні — горад Альба-дэ-Тормес, ядро вотчын герцагаў Альба.
У сувязі з недахопам вады ў летнія месяцы было вырашана збудаваць у 1960 годзе вадасховішча аб’ёмам 496 000 000 м³, якое забяспечвае людзей улетку вадой, а ўзімку засцерагае ад паводак. На рацэ збудавана яшчэ адно вадасховішча, утворанае найвышэйшай плацінай Іспаніі.
Зноскі