Сіцзян, Чжуцзян, Жамчужная — рака ў Кітаі.
Даўжыня 2197 км. Вадазбор 437 тыс. км², плошча басейна 437 тыс. км².
Вытокі на Юньнаньскім нагор'і. Назва Сіцзян пасля сутокаў рэк Юцзян і Цзацзян вышэй г. Наньнін. Цячэ ў вузкай, глыбокай даліне ўздоўж паўднёвай ускраіны гор Наньлін, упадае ў Паўднёва-Кітайскае мора, утварае дэльту (плошча 16,9 тыс. км²), дзе зліваюцца воды рэк Сіцзян, Бэйцзян і Дунцзян. Сярэдні расход вады каля 8 тыс. м³/с, макс. — 58 тыс. м²/с) (у час летніх мусонных дажджавых паводак). Ваганні ўзроўню вады да 15—20 м. Частыя паводкі (у басейне Сіцзяна пабудавана каля 2 тыс. км ахоўных дамбаў).
Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ад г. Учжоў. У дэльце — марскі порт Гуанчжоў.
Крыніцы
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
Літаратура