Сізі́ф (Сісі́ф, стар.-грэч.: Σίσυφος) — у старажытнагрэчаскайміфалогіі будаўнік і цар Карынфа, пасля смерці (у Аідзе) прысуджаны багамі закатваць на гару цяжкі камень, які, ледзь дасягнуўшы вяршыні, кожны раз каціўся ўніз. Адсюль выразы «сізіфава праца», «сізіфавы камень», якія азначаюць цяжкую, бясконцую, дарэмную і безвыніковую працу і пакуты. Згодна з Гамерам – хітры, заганны і карыслівы чалавек. Першым сярод элінаў скарыстаўся хітрасцю і ашуканствам.