Назвы вёскі Сямурадцы сведчыць, відаць, аб размяшчэнні тут часткі былога мясцовага феадальнага цэнтра, мясцовыя легенды звязваюць яе з «радаю» князя[2]. Паводле адной з легенд, у гэтым месцы жылі сямёра старых вешчуноў, якія судзілі ды радзілі тураўцаў. Маўляў, менавіта гэтыя Сямёра і заклікалі на княжанне да дрыгавічоў малодшага Рагвалодава брата Тура[3].
Славутасці
Тураўскі крыж — адзін з вялікіх каменных крыжоў, які, паводле звестак Юркі Віцьбіча, знаходзіўся каля в. Сямурадцы ў рэчышчы Прыпяці. Яго некалькі разоў спрабавалі выцягнуць на бераг і нібыта адразу ж уся рака пакрывалася крывёй[4][5].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).