Сусветны Гандлёвы Цэнтр 6 з'яўляўся часткай комплексу Сусветнага Гандлёвага Цэнтра. 8-павярховы будынак размяшчаўся ў Ніжнім Манхэтэне. Будаўніцтва было завершанае ў 1975 годзе. Будынак атрымаў моцныя пашкоджанні ў выніку абрушвання Паўночнай і Паўднёвай вежаў. З-за гэтага СГЦ-6 аднаўленню не падлягаў.[1]