Су́ма (лац.: summa — вынік) — вынік аперацыі складання велічынь (лікаў, функцый, вектараў, матрыц і г. д.). Агульнымі для ўсіх выпадкаў з'яўляюцца ўласцівасці камутатыўнасці, асацыятыўнасці для аперацыі складання, а таксама дыстрыбутыўнасці ў адносінах да множання (калі для разгляданых велічынь множанне вызначана), гэта азначае выкананне суадносін:
У тэорыі мностваў сумай (ці аб'яднаннем) мностваў называецца мноства, элементамі якога з'яўляюцца ўсе элементы складнікаў мностваў, узятыя без паўтораў.
Часта суму n складнікаў ak, ak+1, …, aN абазначаюць вялікай літарай гречаскай літарай Σ (сігма):
a k + a k + 1 + . . . + a N = ∑ i = k N a i {\displaystyle a_{k}+a_{k+1}+...+a_{N}=\sum _{i=k}^{N}a_{i}}
Гэта абазначэнне называюць вызначанай (канечнай) сумай ai паi ад k да N. Для зручнасці замест ∑ i = k N a i {\displaystyle \sum _{i=k}^{N}a_{i}} , асабліва калі складваць трэба не ўсе складнікі, а толькі тыя, чый нумар задавальняе пэўную ўмову, часам пішуць ∑ P ( i ) a i {\displaystyle \sum _{P(i)}^{}a_{i}} , дзе P ( i ) {\displaystyle P(i)\ } — некаторая ўмова для i {\displaystyle i\ } , такім чынам ∑ P ( i ) a i {\displaystyle \sum _{P(i)}^{}a_{i}} гэта канечная сума ўсіх a i {\displaystyle a_{i}\ } , дзе i ∈ Z : P ( i ) {\displaystyle i\in Z:P(i)\ } Уласцівасці вызначанай сумы:
Доказ:
Нявызначанай сумай ai по i называецца такая функцыя f(i), якая абазначаецца ∑ i a i {\displaystyle \sum _{i}^{}a_{i}} , что ∀ i f ( i + 1 ) − f ( i ) = a i + 1 {\displaystyle \forall if(i+1)-f(i)=a_{i+1}} .
Калі знайдзена нявызначаная сума ∑ i a i = f ( i ) {\displaystyle \sum _{i}^{}a_{i}=f(i)} , тады ∑ i = k N a i = f ( N + 1 ) − f ( k ) {\displaystyle \sum _{i=k}^{N}a_{i}=f(N+1)-f(k)} .
Лацінскае слова summa перакладаецца як «галоўны пункт», «сутнасць», «вынік». З XV стагоддзя слова пачынае ўжывацца ў сучасным сэнсе, з'яўляецца дзеяслоў «падсумоўваць» (1489 год).
Гэтае слова пранікла ў многія сучасныя мовы: сума ў рускай, sum ў англійскай, somme ў французскай.
Адмысловы сімвал для абазначэння сумы (S) першым увёў Эйлер у 1755 годзе. У якасці варыянта выкарыстоўвалася грэчаская літара «сігма» Σ. Пазней з прычыны сувязі паняццяў сумавання і інтэгравання, S таксама выкарыстоўвалі для абазначэння аперацыі інтэгравання.