Стрэс

Цяганне сябе за валасы пры стрэсе

Стрэс (ад англ.: stress — ціск, націск, напор; прыгнёт; напружанне) — неспецыфічная (агульная) рэакцыя арганізма на ўздзеянне (фізічнае або псіхалагічнае), што парушае яго гамеастаз, а таксама адпаведны стан нервовай сістэмы арганізма (або арганізма ў цэлым). У медыцыне, фізіялогіі, псіхалогіі вылучаюць станоўчую (эўстрэс) і адмоўную (дыстрэс) формы стрэсу. Па характары ўздзеяння вылучаюць нервова-псіхічны, цеплавы або холадавы, светлавы, антрапагенны і іншыя стрэсы.

Якім бы ні быў стрэс, «добрым» або «дрэнным», эмацыйным або фізічным (або тым і іншым адначасова), уздзеянне яго на арганізм мае агульныя неспецыфічныя рысы.

Падвышае выпрацоўку наднырачнікамі картызолу, што выклікае ператварэнне бялкоў у вугляводы праз парушэнне клетачнага метабалізму, змяншэнне мышачнай тканкі і назапашванне белага тлушчу, павышэнне ўзроўню глюкозы, трыгліцырыдаў і халестэрыну ў крыві, узбуджэнне апетыту і павышэнне артэрыяльнага ціску.

Папярэджанне

Напятая ад стрэсу рука

Прадухіленню стрэсу спрыяе размеркаванне часу загадзя і паўсядзённае выкананне хатняй працы, стварэнне на працоўным месцы запасу неабходных прылад і прыбіранне лішніх рэчаў, уладжванне пазаслужбовых спраў да пачатку працы, вызначэнне адрознага ад працоўнай дзейнасці віду адпачынку на выхадных загадзя і ўспаміны аб прыемных падзеях. Таксама варта ўнікаць зайздрасці, незадавальнення сабой, навакольнымі і працай, раздражнення, патрабаванняў у сям’і, імкнення перарабіць пад сябе сужэнца і дарослых дзяцей. Пры гняўлівым раздражненні карысна зрабіць тры глыбокія ўдыхі і затым адказаць жартам. Пазбягаць перанапружання дапамагае дастатковы сон, самамасаж, наведванне лазні і ўлюбёная музыка.

У тэрміналогіі ёсць паняцце прафесійнага стрэсу. Яго з’яўленне абумоўлена працоўнай дзейнасцю супрацоўніка. Гэты феномен заключаецца ў рэакцыі арганізма на пэўную працоўную сітуацыю. Эмацыйнае напружанне работніка можа быць справакавана прафесійнай задачай альбо зносінамі з іншымі супрацоўнікамі і кіраўніком.

Хоць для барацьбы з наступствамі стрэсу традыцыйна распрацоўвалі шматлікія метады, былі таксама праведзены значныя даследаванні па прадухіленні стрэсу, прадмету, які цесна звязаны з падвышэннем псіхалагічнай устойлівасці. Быў распрацаваны шэраг падыходаў да самадапамогі для прадухілення стрэсу і падвышэнні ўстойлівасці, заснаваных галоўным чынам на тэорыі і практыцы кагнітыўна-паводзіннай тэрапіі[1].

Эфектыўнасць

Кіраванне стрэсам мае фізіялагічныя і імунныя перавагі. Станоўчыя вынікі назіраюцца пры спалучэнні немедыкаментозных умяшанняў[2]:

  • лячэнне гневу ці варожасці;
  • аўтагенная трэніроўкі;
  • гутарковая тэрапія (пра адносіны ці экзістэнцыяльныя праблемы);
  • біялагічная зваротная сувязь;
  • кагнітыўная тэрапія неспакою ці клінічнай дэпрэсіі.

Прычыны

Перанапружванню спрыяе нелюбімая праца, разрыў адносін, сваркі са сваякамі, адсутнасць улюбёнай справы, нястача магнію і вітамінаў групы В[3].

Праявы

Праявамі стрэсу ёсць парушэнне засяроджання ўвагі, нізкая працаздольнасць, хуткая стамляльнасць, раздражняльнасць, агрэсіўнасць, трывожнасць і страх, сталае гнятлівае адчуванне віны[4].

Агульныя прыкметы і сімптомы празмернага стрэсу

Фізічны ўзровень

  • Празмернае потавыдзяленне;
  • Прыступы галавакружэння;
  • Пачашчэнне пульсу;
  • Падвышаны крывяны ціск;
  • Хуткае дыханне.

Паводзінавы ўзровень

  • Змененыя звычкі, руціна;
  • Змененыя схемы харчавання;
  • Зніжэнне асабістай гігіены;
  • Замкнёнасць;
  • Працяглае маўчанне.

Ментальны ўзровень

  • Блытаніна ў мысленні;
  • Цяжкасць у прыняцці рашэнняў;
  • Паніжаная канцэнтрацыя;
  • Праблемы з памяццю.

Эмацыйны ўзровень

  • Трывога, страх, гора;
  • Гнеў, раздражняльнасць;
  • Дэпрэсія, безнадзейнасць;
  • Адчуванне пабітасці.

Зноскі

  1. Build Your Resilience: CBT, mindfulness and stress management to survive and thrive in any situation. books.google.com. Праверана 12 снежня 2022.
  2. Individualized Stress Management for Primary Hypertension. jamanetwork.com. Праверана 12 снежня 2022.
  3. Вольга Куліноковіч. Я нервуюся і таўсцею // Краіна здароўя. — 8 снежня 2010. — № 64 (231). — С. 6.(недаступная спасылка)
  4. Вольга Цыбульская. Каб пераадолець стрэс — дзейнічайце // Звязда : газета. — 30 сакавіка 2010. — № 58 (26665). — С. 7. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!