Стары-Рас (сербск.: Стари Рас) — комплекс помнікаў Сярэднявечча на тэрыторыі Сербіі. Аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 1979 года. Уяўляе сабой наваколлі старажытнага горада Рас, які на працягу доўгага часу з'яўляўся сталіцай ранняй сярэдневяковай дзяржавы сербаў, размешчанай у Старой Сербіі.
Горад мае багатую гісторыю, якая сыходзіць каранямі да бронзавага веку. У наш час на тэрыторыі горада выяўлены ваенныя крэпасці Рымскай імперыі, побач з якімі ў часы антычнасці былі ўзведзены жылыя пабудовы і базіліка. Пад назвай Рас у сярэдневяковых крыніцах горад упершыню згадваецца ў часы візантыйскага імператара Канстанціна VII Парфірароднага, як месца бітвы паміж войскамі Сербіі і Балгарыі ў канцы IX стагоддзя. У перыяд з IX да пачатку XII стагоддзя, крэпасць была пад уладай балгараў, пазней адышла да сербаў, якія знаходзіліся пад уладай Візантыі. З канца XII стагоддзя і ў XIII стагоддзі, горад быў палітычным і культурным цэнтрам сербскай дзяржавы, якая звалася ў яго гонар Рашкай, і рэзідэнцыяй кіраўнікоў дынастыі Няманічаў. У XIV і першай палове XV стагоддзяў палітычнае значэнне горада ў значнай ступені скарацілася, а з 1455 года, пасля захопу горада Турцыяй пачаўся заняпад горада.
На тэрыторыі Старога Раса знаходзіцца Петрава царква, найстарэйшая з захаваных у Сербіі цэркваў.[1]
Гамзіград-Рамуліяна • старажытны горад Стары-Рас і манастыр Сопачані • манастыр Студзеніца праваслаўныя манастыры ў Косаве (манастыр Вісакі Дзечані • манастыр Грачаніца • манастыр Печскага патрыярхата • царква Багародзіца Левішка)