Знаходзіцца за 10 км у напрамку на паўночны захад ад горада Дзяржынск, за 48 км ад Мінска, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Койданава[3]. Праз вёску працякае рака Самацеч (прыток Ператуці), пралягае аўтамабільная дарога Н8385 Дзяржынск — Вялікае Сяло.
З 1793 года ў Велікасельскай воласці Мінскага павета. У 1836 годзе пабудаваны касцёл. У 1868 годзе адкрыта царкоўнапрыходская школа, у якой вучыліся 30 хлопчыкаў. У 1886 годзе 48 двароў, 480 жыхароў, праваслаўная царква, школа, вадзяны млын, вінакурны завод. У 1897 годзе 484 жыхары. У 1909 годзе вёска Старынкі, 48 двароў, 481 жыхар, маёнтак Старынкі, 1 двор, 64 жыхары.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)
Ліст карты N-35-78. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)