Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Сконэ

Сконэ
Skåne
Герб правінцыі Сконэ
Размяшчэнне правінцыі Сконэ на карце Швецыі
Правінцыя Сконэ на карце Швецыі
Рэгіён Гёталанд
Лены Лен Сконэ
Плошча 10 939 км²
Сімвалы правінцыі
Жывёла Алень высакародны
Птушка Чырвоны каршун
Рыба Рачны вугор

Ско́нэ (шведск.: Skåne, лац.: Scania; да рэвалюцыі таксама Шонія, Сканія) — гістарычная правінцыя ў паўднёвай Швецыі, у рэгіёне Гёталанд. Існуе толькі як гісторыка-культурнае вызначэнне. Адміністрацыйнай адзінкай у наш час з’яўляецца лен Сконэ, які практычна супадае з правінцыяй па межах.

Геаграфія

Размеркаванне лясоў, раўнін і заселеных тэрыторый у Сконэ

Сконэ мяжуе з правінцыямі Халанд, Смоланд і Блекінгэ; мае выхад да Балтыйскага мора. Ад Даніі правінцыю аддзяляе праліў Эрэсун.

Ландшафт сфармаваўся да канца апошняга ледавіковага перыяду, у час якога ўся тэрыторыя правінцыі была пакрыта лёдам. Практычна ўся тэрыторыя правінцыі раўнінная, што моцна адрознівае яе ад большай часткі Швецыі, дзе пераважаюць лясы і шматлікія вадаёмы. На тэрыторыі Сконэ няма гор, нешматлікія ўзгоркі, лясы і азёры. З паўночнага захаду на паўднёвы ўсход працягнулася града лісцявых лясоў, якая раней з’яўлялася мяжой паміж ленамі Мальмёхус і Крысціянстад.

Сконэ, здымак з космасу

Найвышэйшы пункт — горст Сёдэрасен, 212 м. Самы нізкі пункт знаходзіцца ў горадзе Крысціянстад, 2,7 м ніжэй за ўзровень мора. Нацыянальныя паркі: Дальбю Сёдэрскуг, Сёдэрасен, Стэнсхувуд.

Зямля на раўнінах высокаўрадлівая, што з’яўляецца надзвычай важным фактарам для ўсёй Швецыі. Большая частка сельскай гаспадаркі краіны сканцэнтравана менавіта ў Сконэ.

Найбуйнейшыя гарады: Мальмё, Хельсінгбарг, Лунд, Крысціянстад, Ландскруна.

Гісторыя

Сконэ доўгі час належала Даніі. Росквіт правінцыі ў складзе Дацкага каралеўства прыпаў на XI стагоддзе. Тым часам на тэрыторыі Сконэ размяшчаліся дзве дыяцэзіі з цэнтрамі ў Лундзе і Дальбю. Кароль Даніі Свен II Эстрыдсен меў уласную рэзідэнцыю ў Дальбю. Там жа пры яго кіраванні было распачата будаўніцтва кляштара і царквы.

Па Роскільскаму мірнаму дагавору 1658 года Сконэ адышоў да Швецыі. Востраў Борнхальм быў вернуты Даніі праз два гады па ўмовах Капенгагенскага міру.

У астраноміі

У гонар правінцыі Сконэ названы астэроід (460) Сканія  (англ.), адкрыты ў 1900 годзе і названы ў памяць пра з’езд астраномаў у горадзе Лундзе (1904), размешчаным у гэтай правінцыі.

Гл. таксама

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya