Аляксандр Эмін Каспер (Скандар) Кейнс (англ.: Alexander Amin Casper "Skandar" Keynes), род. 5 верасня 1991, Лондан)[4][5] — англійскі палітычны дарадца і былы акцёр. Адыграў Эдмунда Пэвэнсі ў фільмах «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і чароўная шафа», «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» і «Хронікі Нарніі: Заваёўнік світанку».
Біяграфія
Акцёр нарадзіўся ў 1991 годзе. У яго ёсць старэйшая сястра Сумайя. Яго маці ліванскага, іранскага і турэцкага паходжання, а бацька англійскай — брытанскі пісьменнік і абаронца прыроды Рэндал Кейнс. Дзед Скандара да сваёй іміграцыі ў Вялікабрытанію быў дарадцам туніскага прэзідэнта, таксама меў брата Альберта Хоурані, галоўнага гісторыка па блізкім Усходзе. Дзядзька Скандара — прафесар Кембрыджскага універсітэта Сайман Кейнс[6], дзед — фізіёлаг Рычард Кейнс, прадзед — фізіёлаг Эдгар Эдрыян, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1932 года, а пра-пра-прадзед — Чарлз Дарвін[7]. Скандар напалову ангелец, на чвэрць ліванец, на восьмую частку турак і перс[8].
З 2000 года па 2005 Скандар наведваў тэатральную школу Ганны Шэр. У 2008 годзе ён скончыў прыватную лонданскую школу для хлопчыкаў, у якой таксама вучыўся іншы англійскі акцёр — Дэніэл Рэдкліф.
З дзяцінства прымаў удзел у разнастайных тэатральных пастаноўках, у 2003 годзе сыграў у тэлевізійным фільме «Ферары» маладога Энцо Ферары.
У пачатку 2004 года рэжысёр Эндру Адамсон зацвердзіў 12-гадовага Скандара на ролю Эдмунда Пэвэнсі. Хлопчык сыграў аднаго з галоўных персанажаў у трох фільмах з цыклу «Хронікі Нарніі»[9]. Нягледзячы на ашаламляльны поспех трылогіі, Скандар вырашыў не працягваць акцёрскую кар’еру. У 2014 годзе ён скончыў універсітэт[10] і цяпер з’яўляецца дарадцам члена брытанскага парламента Крыспіна Бланта[11].
Заўвагі
Скандар Кейнс — продкі |
---|
|
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|