Свінагадоўля ў Беларусі

Свінагадоўля Беларусі — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца гадоўляй свіней.

Гісторыя

Свіння мясцовай пароды ў в. Гняздзілава, Докшыцкі раён

У дарэвалюцыйнай Беларусі гадавалі свіней пераважна мясцовых парод. У выніку племянной работы ў савецкі час створаны высокапрадукцыйныя ўніверсальнага тыпу беларуская чорна-рабая парода, новы ўнутрыпародны тып — беларуская буйная белая свіння[1].

На 1 верасня 1983 года ва ўсіх катэгорыях гаспадарак БССР было каля 5 млн галоў свіней, за 1982 год атрымана 490,2 тысяч тон свініны ў жывой масе[1].

Пагалоўе

Пагалоўе свіней у сельскагаспадарчых прадпрыемствах Беларусі, 2018
Парасяты і свінаматка (справа) беларускай мясной пароды
Свінні беларускай чорна-пярэстай пароды

Па стане на 1 студзеня 2017 года ў гаспадарках усіх катэгорый налічвалася 3152 тыс. свіней. Пры гэтым 2734 тыс. з ніх змяшчалася ў сельскагаспадарчых арганізацыях, 30,7 тыс. — у фермерскіх гаспадарках і 387 тыс. — у асабістых гаспадарках насельніцтва[2]. У 2017 годзе больш за ўсё свіней змяшчалася ў Гродзенскай вобласці (710,6 тыс.), Мінскай вобласці (663,2 тыс.), Брэсцкай вобласці (579,5 тыс.), менш за ўсё — у Гомельскай (488,5 тыс.), Віцебскай (405,2 тыс.) і Магілёўскай абласцях (305,1)[3]. У некалькіх раёнах свіней больш за 100 тыс. галоў — Камянецкім (108,2 тыс.), Гомельскім (149,5 тыс.), Гродзенскім (121,7 тыс.), Шчучынскім (121,1 тыс.)[4].

У 2010—2016 гадах у краіне штогод уводзілася ў эксплуатацыю памяшканняў для ўтрымання свінняў на 32-206 тыс. месцаў (у суме — 562 тыс. месцаў)[5].

На дынаміку рэалізацыі свініны на забой аказала негатыўны ўплыў эпізаатыя афрыканскай чумы свіней (гл. ніжэй):

Год Усяго
(тыс. т)[6][7]
(у жывой вазе)
Δ Буйнымі с/г
арганізацыямі
Фермерамі Гаспадаркамі
насельніцтва
2010 512 380 4 128
2011 540 +5,5% 411 4 125
2012 573 +6% 434 4 136
2013 599 +4,5% 460 4 135
2014 460 -23% 386 4 71
2015 460 н/м 390 4 66
2016 486 +5,5% 416 4 66
2017 496 +2% 431 4 61
2018 495 н/м 435 4 57

Пагалоўе свіней у Беларусі (тыс. галоў):

Эканамічныя паказчыкі

Вытворчасць свініны ў Рэспубліцы Беларусь характарызуецца няўстойлівай рэнтабельнасцю: за 2012—2018 гады гэты паказчык у розныя гады вар’іраваўся ад −6,2 % (2013 год) да + 19,4 % (2012 год). У 2018 годзе рэнтабельнасць рэалізацыі свініны сельскагаспадарчымі арганізацыямі склала −4,1 %[8].

Эпізаатыі АЧС

16-18 лютага 2012 года ў вёсцы Нязнанава (Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці) органы ветэрынарнага нагляду канфіскавалі ў мясцовых жыхароў і знішчылі ўсё пагалоўе свіней. Шэраг абставінаў паказваў на тое, што ў вёсцы магла адбыцца ўспышка афрыканскай чумы свіней. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі гэтую інфармацыю абверглі, назваўшы падзеі, якія адбыліся, вучэннямі. Аднак версія Мінсельгасхарча ў незалежнай прэсе была падвергнутая сумневу па шэрагу прыкмет[9]. Не маючы дакладнай інфармацыі аб тым, што здарылася, 29 лютага Дзяржаўная ветэрынарная і фітасанітарная служба Украіны ўвяла забарону на імпарт свініны, іншых адчувальных да хваробы жывёл і прадукцыі з іх з Беларусі, паказваючы на тое, што «існуе верагоднасць таго, што выпадак у с. Нязнанава абумоўлены заносам узбуджальніка афрыканскай чумы свіней у Рэспубліку Беларусь»[10].

Улетку 2013 года ў Беларусі зноў была зафіксавана ўспышка афрыканскай чумы свіней. Паводле афіцыйнай інфармацыі, упершыню захворванне было выяўлена ў вёсцы Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці[11]. З прычыны гэтага ў зоне пагрозы ў чатырох суседніх раёнах — Карэліцкім, Навагрудскім, Стаўбцоўскім і Валожынскім — пачалося знішчэнне ўсяго пагалоўя свіней[12]. Па папярэдніх дадзеных, крыніцай інфекцыі стаў імпартны камбікорм[13]. Неўзабаве другі ачаг захворвання быў зарэгістраваны ў вёсцы Копці Віцебскага раёна[14]. Да канца ліпеня абмежаванні для беларускай свініны ўвялі ўсе суседзі Беларусі — Латвія, Літва, Польшча, Расія і Украіна[15]. Суседняя Літва абвясціла аб тым, што з 23 ліпеня ўсе людзі, якія перасякаюць яе мяжу з боку Беларусі, будуць падвяргацца прымусовай дэзінфекцыі[15]. Акрамя таго, у Літве і Польшчы былі абвешчаныя планы будаўніцтва шматкіламетровых загарод для прадухілення траплення АЧС пасродкам дзікоў[13].

Крыніцы

  1. а б Свіння свойская // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 465
  2. СХРБ 2017, с. 127—128.
  3. СХРБ 2017, с. 133.
  4. СХРБ 2017, с. 141—144.
  5. СХРБ 2017, с. 51.
  6. СХРБ 2017, с. 15.
  7. СХРБ 2017, с. 150.
  8. СХРБ 2019, с. 182.
  9. Какую тайну скрывают от журналистов в деревне Незнаново?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2013. Праверана 1 сакавіка 2012.
  10. Украина запретила ввоз свинины из Беларуси(недаступная спасылка)
  11. В Беларуси официально подтвердили вспышку африканской чумы свиней
  12. Свиней продолжают изымать в Кореличском, Новогрудском, Столбцовском и Воложинском районах
  13. а б Польша хочет отгородиться от Беларуси забором
  14. Россия ввела запрет на ввоз свиней и свинины из Витебской области
  15. а б Литва примет только дезинфицированных белорусов

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!