Буйная белая — парода свіней, выведзеная ў сярэдзіне 19 стагоддзя ў Вялікабрытаніі складаным узнаўленчым скрыжаваннем мясцовых познаспелых даўгавухіх свіней са скараспелымі кітайскімі і мнагаплоднымі неапалітанскімі.
У канцы 19 стагоддзя — пачатку 20 стагоддзя на яе аснове выведзены буйныя белыя свінні трох тыпаў прадукцыйнасці:
Свінні моцнай канстытуцыі, з тулавам сярэдняй даўжыні, сярэднім кумпяком, з моцнымі правільна пастаўленымі нагамі, маюць невялікую галаву, прамастаячыя вушы.
Маса дарослых кныроў 310—350 кг, матак 230—250 кг і больш, даўжыня тулава адпаведна 183 і 167 см, пладавітасць 11-12 парасят за апарос.
На Беларусі
На Беларусі выведзены беларускі тып буйной белай пароды — БКБ-1 (1975) і заводскія тыпы — «Мінскі» адкормачны і «Віцебскі» мясны (1990).
Буйная белая парода — асноўная планавая парода ўніверсальнага кірунку прадукцыйнасці на Беларусі (больш за 70 % ад агульнага пагалоўя пародных свіней). Гадуецца амаль паўсюдна, выкарыстоўваецца для прамысловага скрыжавання з іншымі пародамі, для мяснога і беконнага адкорму маладняку і для сальнага — дарослых жывёл.