Свіна

Свіна
Характарыстыка
Даўжыня 24 км
Басейн 360 км²
Вадацёк
Выток возера Малое Белае
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км ад вёскі Прудок
 • Вышыня 150,5 м
 • Каардынаты 55°40′35,50″ пн. ш. 29°33′51″ у. д.HGЯO
Вусце рака Обаль
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км ад вёскі Казьяны
 • Вышыня 136,5 м
 • Каардынаты 55°32′40,68″ пн. ш. 29°29′57,40″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Обаль → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раёны Гарадоцкі раён, Полацкі раён, Шумілінскі раён
physical
Свіна
Свіна
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Свіна́[1] — рака ў Беларусі, у Гарадоцкім, Полацкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 360 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,9 м/км. Выцякае з возера Малое Белае за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Прудок Гарадоцкага раёна, цячэ праз возера Ласосна, вусце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Казьяны Шумілінскага раёна. Цячэ па паўночна-ўсходняй частцы Полацкай нізіны, па лясістай мясцовасці. Рэчышча звілістае. Прымае прытокі з 47 азёр, якія займаюць каля 4[2] % вадазбору. Пад лесам каля 59 %.

У басейне ракі азёры Малое Белае, Вялікае Белае, Навасёлкі, Свіно, Вялікая Восмата, Малая Восмата, Беразінец, Жодзень, Соміна (Бабарыкі), Ласосна, Званае, Гваздок, Датына, Койдзінец, Макеенскае, О́балінец, Строкла, Слінец і інш.

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!