У шырыню складае 9,4 метра, 15,65 метра ў даўжыню і 6 метраў у вышыню. Складаецца з трох прамавугольных аб’ёмаў: асноўнага, бабінца і апсіды. Дах гонтавы, шматскатны, увянчаны невялікім барабанам з галоўкай. Па баках да апсіды прыбудаваны вузкія невысокія рызніцы пад аднасхільным дахам. У XIX стагоддзі каля ўваходу пабудаваны каркасны тамбур. Сцены вертыкальна пакрыты драўлянымі дошкамі і ўмацаваны сцяжкамі. Вокны высокія, прамавугольныя[1].
Непадалёк ад царквы размешчана двух’ярусная каркасная драўляная званіца, квадратная ў плане, пад шатром. Комплекс характарызуецца манументальнасцю, удалымі прапорцыямі і архітэктурна-мастацкай выразнасцю[1].
Здзітаўская Мікітаўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. (бел.)
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.