Шару-кін I або Сарган I (акад.: ŠAR.RU.KI.IN — «сапраўдны цар») — кіраўнік горада Ашура ў XIX стагоддзі да н.э. Сын Ікунума.
Сарган не пакінуў надпісаў у храме Ашура. Маецца толькі адбітак яго пячаткі на дакуменце купца, які паходзіць з Каніша ў Малой Азіі.
Паводле спісу ліму Сарган кіраваў 41 год. На 6-ым годзе кіравання Саргана (ліму Пузур-Іштар) адбылося сонечнае зацьменне, якое паводле сучасных вылічэнняў прыпадае на 1833 да н.э.