Рэн (фр.: Rennes, брэт.: Roazhon) — горад у Францыі, прэфектура дэпартамента Іль і Вілен і адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Брэтань. Горад размешчаны на захадзе Францыі, пры зліцці рэк Іль і Вілен. Станам на 2012 год у Рэне пражывала 209 860 жыхароў.
Гісторыя
Назву гораду дало кельцкае племя рэдонаў, якое жыло тут у старажытнасці. Сталіца рэдонаў, якая дала пачатак Рэну, стаяла на скрыжаванні асноўных шляхоў вобласці Арморыка. Рэнская епархія вядзе адлік сваёй гісторыі з IV стагоддзя. У Сярэднявеччы графы Рэна аспрэчвалі ў графаў Нанта вяршэнства ў Брэтані. Суперніцтва паміж Нантам і Рэнам працягвалася і пасля далучэння Брэтані да Францыі ў пачатку XVI стагоддзя.
Рэлігійныя помнікі — гатычная царква Сент-Абен і Рэнскі сабор. Апошні закладзены ў XII стагоддзя, у 1490 г. часткова абрынуўся, новы фасад збудаваны ў XVI—XVII стст., у XVIII стагоддзі разабраны ад страху перад новым абвальваннем, да 1844 г. збудаваны нанова ў стылі класіцызму.
Батанічны сад Табор, адкрыты для наведвання ў 1868 годзе.
Эканоміка
Традыцыйна ў Рэне былі прадпрыемствы машынабудавання, развіты ганчарнае, мэблевае і гарбарнае вытворчасці, быў развіты гандаль скатом, птушкай, хлебам, мёдам, воскам і лесам.
У XIX стагоддзя ўніверсітэты (каля 63 000 студэнтаў) складаліся з факультэтаў юрыдычнага, філасофскага і фізіка-матэматычнага і фармацэўтычнага інстытута. У канцы стагоддзя ў горадзе былі грамадская бібліятэка (600 тыс. тамоў), кансерваторыя, мастацкая школа, настаўніцкая семінарыя (мужчынская і жаночая), земляробчая вучылішчы. У наш час дзейнічаюць Універсітэт Рэн I і Універсітэт Рэн II Верхняй Брэтані.
Спорт
У Рэне базіруюцца футбольны клуб «Стад Рэнэ» (вядомы неафіцыйна проста як «Рэн»).
Транспарт
З 2002 года дзейнічае цалкам аўтаматычны, без машыністаў, Рэнскі метрапалітэн з 15 станцыямі. Да 2008 года Рэн быў самым маленькім горадам у свеце з паўнавартасным метро (пальму першынства адабраў Лазанскі метрапалітэн).