У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мюлер.
Рыхард Мюлер (28 ліпеня 1874, Чырніц, Чэхія — 7 мая 1954, Дрэздэн) — нямецкі жывапісец. У 1888—1889 гадах вучыўся мастацтву роспісу па фарфору ў Майсене, у 1890—1891 гадах — у Дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў, дзе выкладаў да 1930 года. Прыкладам яго ранняй творчасці з’яўляецца карціна «Сёстры міласэрнасці» (1898—1899, Галерэя новых майстроў, Дрэздэн). Больш познія творы маюць сюррэалістычны характар. Сярод вучняў — Ота Дзікс і Георг Грос.
Зноскі