У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Фамічоў.
Рыго́р Філа́тавіч Фамічо́ў (10 студзеня 1925, в. Рунцава Навасільскага раёна Арлоўскай вобласці, РСФСР — 24 студзеня 1978, г. Гродна, Беларуская ССР) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага аблвыканкама (1972—1978).
Біяграфія
Падчас Айчыннай вайны з ліпеня 1942 года быў у партызанах: радавы, камандзір аддзялення партызанскага атрада імя М. Ф. Гастэлы, 121-й брыгады імя А. Ф. Браціна Мінскай вобласці, затым — у брыгадзе імя У. І. Чапаева Баранавіцкай вобласці, намеснік камандзіра партызанскай брыгады па камсамоле, упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ. З сакавіка 1943 — інструктар, з красавіка 1943 — член Баранавіцкага падпольнага абкама ЛКСМБ, з сакавіка 1944 года — сакратар Навагрудскага падпольнага райкама ЛКСМБ.
З 1944 года — на камсамольскай рабоце ў Гродзенскай і Баранавіцкай абласцях.
У 1958—1960 гадах — першы сакратар Поразаўскага райкама, у 1961—1968 гадах — Лідскага гаркама КПБ. У 1968—1972 гадах — загадчык аддзела, другі сакратар Гродзенскага абкама КПБ. З 1972 года і да самай сваёй смерці быў на пасадзе старшыня Гродзенскага аблвыканкама.
Ушанаванне памяці
У горадзе Гродна адна з вуліц носіць імя Рыгора Фамічова. Таксама ў яго гонар названа адна з вуліц Ліды.
Спасылкі
|
---|
БССР | | |
---|
Рэспубліка Беларусь | |
---|