«Рукавічка»[1], «Пальчатка»[2] (ням.: Der Handschuh) — адна з самых вядомых балад Фрыдрыха Шылера. Напісана ў 1797 годзе — у годзе сяброўскага спаборніцтва за лепшыя балады з Ёганам Вольфгангам фон Гётэ. Упершыню апублікавана ў «Альманаху муз», выдадзеным Шылерам у 1798 годзе. Адзін з сімвалаў эпохі Веймарскай класікі. У аснову сюжэта пакладзена сапраўднае здарэнне, якое мела месца пры двары французскага караля Францыска I. Найбольш вядомыя пераклады на беларускую мову зрабілі Юрка Гаўрук і Яўген Бяласін.
Крыніцы
- ↑ Фрыдрых Шылер — «Юнацтва», Мн., 1981
- ↑ Вершы і балады; Драмы: З ням. / Уклад.,прадм.і камент. Л.Баршчэўскага. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 653 с — (Скарбы сусвет.літ.).
|
---|
Драматычныя творы | |
---|
Лірыка (выбраная) | |
---|
Проза (выбраная) | |
---|
Філасофскія працы (выбраныя) | |
---|
Гістарычныя працы | |
---|
Часопісы | |
---|