У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Леві.
Рудольф Леві (ням.: Rudolf Levy; 15 ліпеня 1875, Штэцін — студзень 1944, Італія) — нямецкі мастак-экспрэсіяніст. У 1897 годзе разам з Гансам Пурманам паехаў у Мюнхен, дзе вучыўся жывапісу ў Кніра і Цюгеля. У 1903 годзе ў Парыжы пабачыў карціны Сезана. У 1907 годзе пазнаёміўся з Мацісам і працаваў у яго майстэрні. Да гэтага перыяду адносіцца карціна «Бераг Сены» (1910, Музей Вільгельма Лебрука, Дуйсбург). З Пурманам і Оскарам Молем ён заснаваў Акадэмію Маціса. У 1910-13 гадах здзейсніў падарожжа ў Туніс.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|