У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Рудня.
Вёска
Рудня
Рудня на карце Беларусі ±
|
Ру́дня — былая вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. У 1954 годзе тэрыторыя вёскі ўвайшла ў склад новаўтворанага гарадскога пасёлка Акцябрскі.
Геаграфія
Размяшчэнне
Размяшчалася на крайнім паўднёвым усходзе сучаснага Акцябрскага.
Гісторыя
Першыя пісьмовыя згадкі пра вёску Рудня адносяцца да XVIII стагоддзя, калі яна ўваходзіла ў маёнтак Рудабелка, што належаў Дамініку Лапе. На 1908 год — у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
З 1924 года — у Глускім, з 28 чэрвеня 1939 года — Акцябрскім раёне.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны адзін з цэнтраў Акцябрска-Любанскай партызанскай зоны. 2 красавіка 1942 года у ходзе карнай аперацыі «Бамберг» немцы цалкам спалілі вёску разам з жыхарамі (341 чалавек, у тым ліку 161 дзіця), у тым ліку з суседніх вёсак (усяго загінула больш за 800 чалавек). Пасля вайны вёска не адрадзілася, увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь. На месцы вёскі пастаўлены абеліск.
31.08.1954 года тэрыторыя былой вёскі ўвайшла у склад гарадскога пасёлка Акцябрскі.
Насельніцтва
Дынаміка
- 1908 год — 37 двароў, 297 жыхароў.
- 1920 год — 291 жыхар.
- 1940 год — 75 двароў, 361 жыхар.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632с.: іл. — 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X