Ромул (лац.: Romulus) — легендарны заснавальнік Рыма і першы цар рымскі. Жыў у 7 стагоддзі да н.э.. Паводле легенды, ён і яго брат Рэм былі дзецьмі бога Марса і вясталкі Рэі Сільвіі, нашчадкамі міфічнага Энея, якіх Амулій, які таксама з'яўляўся нашчадкам Энея, укінуў у раку Тыбр з мэтай знішчыць магчымых прэтэндэнтаў на царскі сталец. Аднак Ромул і Рэм былі цудам выратаваны ваўчыцаю і выкармлены яе малаком, а калі іх адабралі ў ваўчыцы, іх выхоўвала жонка царскага пастуха Фаустула. Легенда прыпісвае Ромулу апрача заснавання Рыма падзел рымскіх грамадзян на патрыцыяў і плебеяў, заснаванне сената як дарадчага органа пры кіраўніку, а таксама арганізацыю войска. Сярод сваіх аднагодак Ромул і Рэм, як сцвярджае паданне, вылучаліся мужнасцю, розумам, прыгажосцю і высакароднасцю, што нібыта сведчыла пра іх боскае паходжанне.
753-717: Ромул — 717-673: Нума Пампілій — 673-642: Тул Гастылій — 642/640-617/616: Анк Марцый — 616-579: Луцый Тарквіній Прыск — 578-535: Сервій Тулій — 535-510/509: Луцый Тарквіній Горды