Піраманія (ад стар.-грэч.: πῦρ — агонь, полымя + стар.-грэч.: μανία — запал, вар’яцтва, цяга) — засмучэнне імпульсіўных паводзін, якое выяўляецца ў непераадольнай хваравітым цязе да падпалаў (руск.) (бел., а таксама ў моцнай захопленасці назіраннем за агнём[3].
Вызначэнне піраманіі як паталагічнага імкнення да развядзення агню з’явілася яшчэ ў 1824 годзе. Аднак і сёння гэты сіндром да канца не вывучаны. Выпадкі піраманіі з’яўляюцца аб’ектам даследавання і псіхіятрыі, і юрыспрудэнцыі.
Пацыенты, назіраючы за пажарам, праяўляюць цікаўнасць, адчуваюць радасць, задавальненне або палёгку. Пажар ніколі не ажыццяўляецца імі дзеля матэрыяльнай выгады, для ўтойвання злачынстваў, як выраз грамадска-палітычнага пратэсту. У некаторых выпадках можа быць следствам піралагніі (руск.) (бел. — сэксуальнага ўзбуджэння пры назіранні полымя.
Зноскі
Літаратура
- Скрягин Л. Н. Тайны морских катастроф. / Изд. 2-е. — М.: Транспорт, 1986. — 366 с.