У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Пячэрск.
Пячэрск[1] (руск.: Печерск) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 19 жыхароў (2007 год).
Гісторыя
У XVIII ст. мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Вядома, што ў 1719 годзе з Пячэрска выплочвалася чопавага на 30 злотых. У 1724 мястэчкам валодаў мсціслаўскі гродскі суддзя Міхал Чудоўскі. Інвентар 1739 года адзначае ў Пячэрску 15 хрысціянскіх, 12 яўрэйскіх, 2 царкоўных і 15 пустых пляцаў. Мястэчка было нязначнае, таму ў іншым дакуменце 1739 года названа «вессю Пячэрскам пад дваром Хамініцкім».
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1783—85 Пячэрск фігуруе сярод вёсак. У ім было 67 дамоў, пражывала 434 чал. Меў лінейную забудову, царкву Раства Прасвятой Багародзіцы.
У 1918 годзе тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня перададзена ў склад РСФСР[2].
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.
Літаратура
- Мяцельскі А. А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гіст.-археал. зборнік. Мінск, 2008. № 23.
Зноскі