У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Пяскі.
Вёска
Пяскі
Пяскі на карце Беларусі ±
|
|
Пя́скі[1] (трансліт.: Piaski, руск.: Пяски) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 10 км на паўночны захад ад Брэста, 3 км ад чыгуначнай станцыі Скокі.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — аг. Клейнікі).
Гісторыя
У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў маёнтак Клейнікі, якім валодаў пан Міхневіч. У 1870 годзе — цэнтр сялянскай грамады. Адносілася да Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 2 вяскоўцы.
Насельніцтва
- 143 сялянскія душы (1858)
- 14 двароў, 83 жыхары (30.9.1921)
- 250 жыхароў (1959)
- 215 жыхароў (1970)
- 56 гаспадарак, 113 жыхароў (2005)
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|