Аўтазаводская лінія
|
|
|
«Пушкінская» (трансліт.: Puškinskaja, руск.: Пушкинская) — станцыя Аўтазаводской лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 3 ліпеня 1995 года ў складзе другога ўчастку Аўтазаводской лініі, які ўключаў дзве станцыі.[2] Размешчана паміж станцыямі «Спартыўная» і «Маладзёжная».
Канструкцыя
Калонная станцыя дробнага залажэння, трохпралётная, з дзвюма шэрагамі калон, на якія абапіраюцца апорныя рыгелі ў форме выцягнутага паўэліпса.[3]
Выхады
Уваходы на станцыю размешчаны ў падземных пераходах пад скрыжаваннем вул. Прытыцкага і пр. Пушкіна. Да 2005 года «Пушкінская» была канцавой і служыла буйным перасадкавым вузлом для жыхароў заходніх раёнаў Мінска. У 2005 годзе другая лінія была падоўжана на захад трыма станцыямі,[2] і пасажырапаток на «Пушкінскай» некалькі паменшыўся.
Фотагалерэя
-
Панарама станцыі
-
Калоны
-
Свяцільні
-
Зноскі
Спасылкі