Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругіБССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Прыснянскага сельсавета 3 населеныя пункты[1]. 28 сакавіка 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шарсцінскага сельсавета (3 населеныя пункты: аграгарадок Шарсцін, вёска Ягаднае і пасёлак Раманаў Лес)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 536 чалавек[3], з іх 91,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 2,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (3 населеныя пункты) — 489 чалавек[5].
Крыніцы
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 78. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.