Поўня — фаза Месяца, пры якой рознасць экліптычных даўгот Сонца і Месяца роўная 180°. Гэта азначае, што плоскасць, праведзеная праз Сонца, Зямлю і Месяц, перпендыкулярная плоскасці экліптыкі. Калі ўсе тры аб'екта знаходзяцца на адной лініі, адбываецца месяцавае зацьменне. Месяц у поўні мае выгляд правільнага святлівага дыска.
У астраноміі момант поўні разлічваецца з дакладнасцю да некалькіх хвілін; ў побыце поўняй называюць звычайна перыяд некалькіх сутак, на працягу якіх Месяц візуальна амаль не адрозніваецца ад поўнага.
У час поўнi на працягу некалькіх гадзін можа адбывацца так званы эфект супрацьстаяння, пры якім прыкметна ўзрастае яркасць дыска, нягледзячы на яго нязменныя памеры. Эфект тлумачыцца поўным знікненнем (для зямнога назіральніка) ценяў на паверхні планеты ў момант супрацьстаяння. Максімальны бляск Месяца падчас поўні складае -12,7m.