Порт-о-Прэнс (фр.: Port-au-Prince) — сталіца і найбуйнейшы горад Гаіці, на захадзе вострава Гаіці. Насельніцтва складае 1 082 800 жыхароў (2007).
Заснаваны ў 1749 годзе. Галоўны порт краіны. Міжнародны аэрапорт. Палітычны, эканамічны і кульутрны цэнтр краіны. Прамысловасць: цукровая, вытворчасць рому, тытунёвая, тэкстыльная, цэментная. Універсітэт. Музеі: народаў Гаіці, Нацыянальны.