Нарадзіўся 13 жніўня 1955 года ў Чыме (графства Сурэй, Вялікабрытанія). Скончыў Куінз-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Найбольш вядомы як рэжысёр другога і трэцяга фільма серыі пра Джэйсана Борна — «Перавага Борна» (2004) і «Ультыматум Борна» (2007). Ролю Борна ў гэтых фільмах сыграў Мэт Дэйман. Быць рэжысёрам чацвёртага фільма — «Эвалюцыя Борна» — Грынгарас адмовіўся, і з гэтай прычыны з праекту сышоў Дэйман (галоўную ролю ў спін-офе згуляў Джэрэмі Рэнер). У 2016 годзе на экраны выйшаў «Джэйсан Борн»: пяты фільм медыяфраншызы ў цэлым, чацвёрты — з Мэтам Дэйманам у галоўнай ролі і трэці, зняты Грынграсам.
Пол Грынґрас аддае перавагу здымаць на ручныя камеры.
Зноскі
↑Paul Greengrass // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.