Кампазіцыя ўяўляе сабой: з аднаго боку – калыску, з якой пачынаецца жыццёвы шлях, з другога – ладдзю, што плыве з мінулага ў будучыню па хвалях часу. На шчытах, злучаных паміж сабой у адзіную звязку, адлюстраваны партрэтныя выявы знакамітых гістарычных асоб – ад легендарнага полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды да Усяслава Чарадзея і Еўфрасінні Полацкай, а з адваротнага боку – захаваныя вехі станаўлення дзяржаўнасці[1].